Зьезд АГП пройдзе 21 сакавіка

Сёньня кіраўніцтва апазыцыйнай партыі падпісала дамову на правядзеньне свайго справаздачна-выбарчага зьезду ў Палацы культуры Менскага трактарнага заводу.
У папярэднім парадку дня партыйнага форуму 10 пытаньняў. Сярод іх — абраньне новага кіраўніцтва партыі, некаторыя зьмяненьні ў статуце ды іншыя. Плянуецца, што зьезд прыме некалькі актуальных рашэньняў, найперш пра фармат альбо спыненьне ўдзелу ў мясцовых выбарах.