На мясцовых выбарах будуць безальтэрнатыўныя акругі

Гэта вынікае з той інфармацыі, якую агучыла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

25 красавіка ў краіне будзе абірацца 21 301 дэпутат ад сельскага да абласнога роўняў. А заявак на ўдзел у выбачай кампаніі пададзена толькі 25 474. Калі ўлічыць, што ў Менску на адзін мандат прэтэндуе ў сярэднім па 5,4 прэтэндэнта, а частка патэнцыйных кандыдатаў ня будзе зарэгістраваная, то, зразумела, што ў часткі выбарцаў ня будзе альтэрнатывы.

Сярод вядомых людзей, якія прэтэндуюць на дэпутацкія месцы ў сталічным гарадзкім савеце Лідзія Ярмошына назвала былых дэпутатаў парлямэнту Ўладзімера Нісьцюка, Уладзімера Навасяда і Сяргей Скрабца, дырэктара Нацыянальнага мастацкага музэя Ўладзімера Пракапцова, бізнэсоўца Юрыя Данькова, мастацкага кіраўніка тэатра “Хрыстафор” Яўгена Крыжаноўскага, палітыкаў Вінцука Вячорку, Віктара Івашкевіча ды іншых.