Уладзімер Макей — за супрацоўніцтва з АБСЭ

Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Уладзімер Макей правёў перамовы з генэральным сакратаром АБСЭ Маркам Пэрэнам дэ Брышамба.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытаньні супрацоўніцтва Беларусі і АБСЭ, а таксама дзейнасьці Офісу гэтай арганізацыі ў Менску. У прыватнасьці, Уладзімер Макей адзначыў, што Беларусь намераная супрацоўнічаць з АБСЭ, паведамляе БЕЛТА.