Сем прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў, якіх напярэдадні зацьвердзілі чальцамі ўчастковых камісіяў, былі выключаныя з камісія. Прычыну ім не патлумачылі.
Раённае выданьне “Сьвіслацкая газэта” надрукавала сьпісы чальцоў ўчастковых камісіяў.
У сьпісах няма прозьвішчаў 7 прадстаўнікоў БСДГ.
Адзін зь іх - Віктар Дзесяцік – паведаміў “Свабодзе”, што ён і ягоныя паплечнікі шакаваныя такой навіной.
Дзесятнік кажа, што падобных выпадкаў на выбарах яшчэ ніколі не было.