Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што ЗША заўсёды займалі цьвёрдую пазыцыю адносна недэмакратычных рэжымаў.
«ЗША самая моцная эканамічная краіна. Правы чалавека — гэта аснова яе міжнароднай палітыкі. Для нас гэта падтрымка. Для Беларусі, сапраўды, нягледзячы на тое, што распачаўся дыялёг, апошнім часам рэзка павялічыліся рэпрэсіі. Яны нічым не апраўданыя.
Для мяне гэта палітыка страчаных шанцаў. Была вера ў заходніх краінах, што Беларусь пачне паступовы пераход да лібэралізацыі. Але няма такога пераходу сёньня. Эўрапейцы гэта адзначаюць і Злучаныя Штаты.
Гэта вельмі важна, што ёсьць такая пазыцыя. Стандарты адзіныя ва ўсім сьвеце. А пазыцыя ўладаў, маўляў дайце й нам 200 гадоў, як вы ішлі да дэмакратыі, то гэта выглядае вельмі сьмешна».