Паводле папярэдняга рашэньня ўхваленага ўчора ў Эўрапарлямэнце, ад Беларусі ў "Эўранэст" маюць увайсьці 10 прадстаўнікоў апазыцыйных партый і недзяржаўных арганізацый.
Такое рашэньне ўхваліла дэлегацыя Эўрапарлямэнту ў справе фармаваньня Парлямэнцкай асамблеі "Эўранэст".
Гэтае рашэньне павінна зацьвердзіць Канфэрэнцыя старшыняў Эўрапарлямэнту, якую складаюць сьпікер Эўрапарлямэнту і старшыні палітычных групаў (фракцый).
Эўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі, намесьнік кіраўніка дэлегацыі Эўрапарлямэнту для фармаваньня Парлямэнцкай асамблеі "Эўранэст", сказаў нашаму радыё, што Канфэрэнцыя старшыняў Эўрапарлямэнту адклала рашэньне ў справе беларускага прадстаўніцтва ў "Эўранэсьце" яшчэ на месяц. Перамовы наконт гэтага прадстаўніцтва будуць працягвацца, дадаў Сарыюш-Вольскі, не ўдакладняючы, якія бакі будуць браць удзел у іх.
Эўрадэпутат Сарыш-Вольскі выказаў дапушчэньне, што адклад рашэньня Брусэлю адносна беларускага прадстаўніцтва ў Эўранэсьце зьвязаны зь лістом ад парлямэнтаў зь пяці іншых краін-удзельніц Усходняга партнэрства, у якім рабіўся заклік да Эўрапарлямэнту запрасіць у "Эўранэст" дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Беларусі.
Увогуле пытаньне беларускага прадстаўніцтва ў “Эўранэсьце” выклікала вострую дыскусію ў Эўрапарлямэнце.
Учорашнія спрэчкі ў Эўрапарлямэнце адносна таго, кім мае быць прадстаўленая беларуская дэлегацыя ў “Эўранэсьце” некаторыя яе ўдзельнікі назвалі “канфрантацыяй” і “бойкай”.
Такія эпітэты выкарыстаў у сваім блогу віцэ-прэзыдэнт Эўрапарлямэнту, польскі сацыяліст Марэк Сівец.
Паводле ягоных словаў, сацыялісты, а таксама некаторыя лібэралы і зялёныя ў Эўрапарлямэнце прапанавалі, каб Беларусь у “Эўранэсьце” прадстаўлялі дэпутаты Нацыянальнага сходу. Паводле іх меркаваньня, пазбаўленьне Беларусі роўнага зь іншымі прадстаўніцтва ў “Эўранэсьце”самым нэгатыўным чынам адаб’ецца на самой ідэі “партнэрскага парлямэнтарызму”.
Як лічыць спадар Сівец, ніхто не ў захапленьні ад людзей Лукашэнкі ў Нацыянальным сходзе, але ж ня трэба забываць, што іх правы ў “Эўранэсьце” падтрымалі кіраўнікі парлямэнтаў пяці іншых краін “Партнэрства”. Да таго ж, трэба ўлічваць і тое, што Беларусь ня менш дэмакратычная за Армэнію і Азэрбайджан, мяркуе спадар Сівец.
Паводле кансэрватараў, ідэя запрасіць у “Эўранэст” “псэўдадэпутатаў” ад Беларусі, якія не зьяўляюцца дэмакратычна абранымі дэпутатамі, зьяўляецца “свайго роду ўзнагародай беларускаму рэжыму за невыкананьне правоў чалавека, дыскрымінацыю ў дачыненьні да этнічных меншасьцяў, дэмакратычных СМІ і апазыцыі”. На іх думку, пагадзіцца з сацыялістамі сёньня -- азначае даць сыгнал Лукашэнку, каб ён і ў далейшым рабіў тое, што ён захоча.