У судзе Партызанскага раёну Менску распачынаецца суд над удзельнікамі пікету ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі.
Актывісты кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Паліна Кур’яновіч, Паліна Дзьякава і Максім Вінярскі былі затрыманыя напярэдадні каля будынку Вярхоўнага суду з расьцяжкамі на ангельскай мове з патрабаваньнем вызваленьня палітвязьняў.
Мінулую ноч затрыманыя правялі ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Іх вінавацяць у арганізацыі і правядзеньні несанкцыянаванага пікету.