Паліна Кур’яновіч, Паліна Дзьякава, Максім Вінярскі былі затрыманыя каля будынку Вярхоўнага суду з расьцяжкамі на ангельскай мове з патрабаваньнем вызваленьня Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі.
Паводле намесьніка старшыні кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Паўла Юхневіча, актывістаў кампаніі адвезьлі да суду ў турму на вуліцы Акрэсьціна.
Пасьля затрыманьня маладыя людзі некалькі гадзінаў знаходзіліся ў пастарунку міліцыі Партызанскага раёну Менску. Міліцэйскае кіраўніцтва вырашыла не дастаўляць іх у суд, а завезьці ў турму.
Такім чынам, заўтра, 11 сакавіка, Паліну Дзьякаву, Максіма Вінярскага і Паліну Кур’яновіч прывязуць у суд Партызанскага раёну, што ў Доме правасудзьдзя на вуліцы Сямашкі.