За свабоду! Слухачы

Вакол усяго столькі і такога, што душа проста пяе! Новая перадача Свабоды – “Песьні праўды Лявона Вольскага”.


Ёсьць прафэсія такая: слухачы.
Яны слухаюць удзень нас і ўначы.
Яны слухаюць і выдых наш, і ўдых.
Яны слухаюць, а мы ня чуем іх.

Слухаюць хлопцы
Нашыя слоўцы
Лоўцы-малойцы,
Адмыслоўцы.

Ёсьць прафэсія такая: слухачы.
Вельмі хочацца ім чымсьці памагчы.
Распавесьці нешта важнае для іх.
Каб адзначыла начальства пільны слых.

Мне, бадай што, павініцца няма ў чым…
Гавары ж са мною, братка, не маўчы!
Для вякоў нас занатуюць слухачы.
Будзе памяць, слухачам дзякуючы.

Слухайце, хлопцы!
Слухайце пільна!
Кожнае слоўца
Зробіцца быльлю…