Пра гэта Радыё Свабода паведаміў мясцовы актывіст Іван Крук, які мае намер браць удзел у выбарах.
Паводле актывіста, учора ён наведваўся ў райвыканкам і цікавіўся калі будзе адбывацца фарміраваньне ўчастковых камісій. На гэта адказ быў адзін – ня ведаем.
А сёньня раніцай яму адказалі, што камісіі сфарміраваны ўжо ўчора. Нічога Іван Крук не даведаўся і пра тое ці ўключаны ў склад участковых камісій прадстаўнікі апазыцыйных партый.
Адказ, зь яго слоў, адзін – мы нічога ня ведаем.