Першае пасяджэньне беларуска-польскай урадавай групы экспэртаў па вырашэньні канфлікту вакол Саюзу палякаў Беларусі перанесенае на другую палову сакавіка. Чаму афіцыйны Менск пагадзіўся на стварэньне такой структуры? Чым могуць скончыцца перамовы? Ці зарэгіструюць беларускія ўлады Саюз палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс?
Удзельнікі: экспэрт фонду «Свабода і дэмакратыя» Марэк Буцька з Варшавы і журналіст Анджэй Пісальнік з Горадні.
Валер Карбалевіч: «З моманту абвастрэньня канфлікту вакол Саюзу палякаў Беларусі пазыцыя беларускіх афіцыйных асобаў і дзяржаўных мэдыяў была катэгарычная: такой праблемы няма, і таму няма прадмету для перамоваў. Напрыклад, менавіта такую лінію праводзіў міністар замежных спраў Беларусі Мартынаў падчас візыту ў Варшаву.
Сытуацыя памянялася пасьля сустрэчы ў Кіеве Лукашэнкі зь міністрам замежных спраў Польшчы Сікорскім. Была створаная камісія экспэртаў. Сам гэты факт азначае, што беларускі бок прызнаў існаваньне праблемы Саюзу палякаў Беларусі. Чаму Менск пайшоў на гэтую маленькую саступку? Чаму перамовы перанесеныя на другую палову сакавіка, хоць іх пачатак плянаваўся на 9 сакавіка?»
Марэк Буцька: «Вы дакладна сказалі, што гэта маленькая саступка. Мы бачым, што беларускі бок зрабіў крок назад. Адцягваецца пачатак працы гэтай працоўнай групы.
Насамрэч мы ня ведаем, пра што дамовіліся Лукашэнка і Сікорскі. Падаецца, што Беларусь ня столькі пайшла на саступку, колькі зрабіла нейкі піяр-крок, каб супакоіць грамадзкую хвалю абурэньня ў Польшчы. І гэта ў нейкай ступені ўдалося, хваля зьменшылася. Менск не зьбіраецца вырашаць гэтую праблему».
Анджэй Пісальнік: «Канфлікт зайшоў далёка, узьнікла пагроза балючых санкцыяў адносна Беларусі. Таму абодва бакі былі зацікаўленыя ў перамовах.
Зразумела, што беларускі бок будзе зацягваць перамовы. Ён імкнецца прытармазіць, распыліць праблему, утапіць яе ў дробязях, каб яна не была такой вострай, каб астудзіць дзеяньні Варшавы ў рамках ЭЗ.
Карбалевіч: «На чале дэлегацый з абодвух бакоў стаяць афіцыйныя асобы: упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Беларусі Леанід Гуляка і намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Крэмэр. Паспрабуем зрабіць прагноз наконт вынікаў перамоваў.
З паведамленьняў мэдыяў вядома, што польскі бок патрабуе, каб быў афіцыйна зарэгістраваны Саюз палякаў Беларусі на чале з Борыс. Ці гэта рэальна? Ці пойдуць беларускія ўлады на такую саступку?»
Буцька: «Тыя чыноўнікі, якія будуць цяпер весьці перамовы, ужо шмат гадоў размаўляюць між сабою на гэтую тэму бяз выніку. Тое, што цяпер гэта будзе называцца працоўнай групай, нічога не мяняе. Наўрад ці гэтая праблема будзе вырашана і рэпрэсіі супраць СПБ спынены».
Пісальнік: «Аптымістычны сцэнар я бачу такі. Анжаліцы Борыс і яе прыхільнікам дазволяць стварыць новую арганізацыю, якая ня будзе спадкаемцай СПБ. То бок яна ня будзе мець права прэтэндаваць на ўласнасьць „дамоў польскіх“. Да таго ж ёй давядзецца прайсьці ўсе цяжкія працэдуры стварэньня новай арганізацыі».
Карбалевіч: «Яшчэ адна перамоўная пазыцыя польскага боку грунтуецца на такім кампрамісе: падзяліць „дамы польскія“ паміж двума саюзамі палякаў Беларусі, якія ўзначальваюць спадарыня Борыс і спадар Сямашка. Наколькі верагодная рэалізацыя такога сцэнару?»
Буцька: «Цяжка падзяліць гэтыя дамы з арганізацыйнага гледзішча. Напрыклад, у Баранавічах „Дом польскі“ належыць СПБ Борыс. Цяжка ўявіць, што яго частка будзе перададзена СПБ Сямашкі. І наадварот, цяжка ўявіць, што ў іншых гарадах, дзе гэтыя будынкі належаць СПБ Сямашкі, туды дапусьцяць апанэнтаў.
Магчымы трэці, кампрамісны варыянт. Ствараецца і рэгіструецца новая арганізацыя, напрыклад, пад назвай „Дамы польскія ў Беларусі“. Яна будзе валодаць „дамамі польскімі“ і забясьпечваць доступ абодвум саюзам палякаў. Але наўрад ці беларускія ўлады пойдуць на захады, якія рэальна ўмацуюць СПБ Борыс».
Карбалевіч: «На мой погляд, калі будзе афіцыйна зарэгістраваны Саюз палякаў Беларусі на чале з Борыс і ён атрымае ў сваё распараджэньне палову „дамоў польскіх“, то загадзя вядома, хто атрымае перамогу ў канкурэнцыі паміж двума саюзамі. Арганізацыя на чале з Борыс атрымае фінансавую падтрымку з Польшчы і пакажа сваю эфэктыўнасьць у параўнаньні з абдзяржаўленым саюзам сп. Сямашкі, дзе працуюць людзі, прызначаныя ўладамі. У выніку беларускім уладам давядзецца прызнаць, што ўвесь праект па абдзяржаўліваньні СПБ, пачаты ў 2005 годзе, скончыўся правалам. Наўрад ці гэтага не разумеюць беларускія ўлады, таму цяжка ўявіць, што яны пойдуць на такія саступкі».
Карбалевіч: «Чым скончацца перамовы?»
Буцька: «Беларускі бок не імкнецца да кампрамісу. Польшча прасіла прыпыніць суд па пытаньні „Дома польскага“ ў Івянцы, які павінен вырашыць канчаткова лёс гэтага будынку. Але беларускі бок не ідзе нават на такі кампраміс. Суд прызначаны на 11 сакавіка».
Карбалевіч:«Падаецца, беларускія ўлады імкнуцца перавесьці канфлікт у лятэнтны стан, у якім ён знаходзіўся з 2005 году. Ці задаволіць урад Польшчы такі варыянт?»
Буцька: «Ня ведаю, як наконт ураду Польшчы, але СПБ Борыс гэта не задаволіць. Бо цяперашняя сытуацыя — гэта не вяртаньне ў стан 2005-2009 гадоў. Бо ліквідуецца фірма „Палёніка“, празь якую Польшча фінансавала дзейнасьць СПБ Борыс».
Пісальнік: «Сапраўды, немагчыма вярнуцца ў той стан, які быў да гэтай апошняй атакі ўладаў. Бо няма фірмы „Палёніка“, няма „Дома польскага“ ў Івянцы. СПБ Борыс давядзецца дзейнічаць у горшых умовах. Нават калі дазволяць камандзе Борыс стварыць новую арганізацыю, то яна ня зможа нармальна працаваць. Бо атрымліваць замежную дапамогу (у нашым выпадку з Польшчы), паводле беларускага заканадаўства, магчыма толькі з дазволу ўладаў».
Буцька: «Нельга лічыць апошнія падзеі таксама перамогай уладаў Беларусі. Таму што адна рэч моцна зьмянілася. Дасюль урад Польшчы лабіраваў у Эўропе мяккую палітыку да рэжыму Лукашэнкі. Цяпер рэжым страціў аднаго з сваіх галоўных саюзьнікаў. Да таго ж гэтыя рэпрэсіі ўзмацнілі папулярнасьць СПБ Борыс сярод беларускіх палякаў. Цяпер на сходы прыходзіць больш моладзі, чаго не было раней».
Чаму афіцыйны Менск пагадзіўся на перамовы?
Валер Карбалевіч: «З моманту абвастрэньня канфлікту вакол Саюзу палякаў Беларусі пазыцыя беларускіх афіцыйных асобаў і дзяржаўных мэдыяў была катэгарычная: такой праблемы няма, і таму няма прадмету для перамоваў. Напрыклад, менавіта такую лінію праводзіў міністар замежных спраў Беларусі Мартынаў падчас візыту ў Варшаву.
Сытуацыя памянялася пасьля сустрэчы ў Кіеве Лукашэнкі зь міністрам замежных спраў Польшчы Сікорскім. Была створаная камісія экспэртаў. Сам гэты факт азначае, што беларускі бок прызнаў існаваньне праблемы Саюзу палякаў Беларусі. Чаму Менск пайшоў на гэтую маленькую саступку? Чаму перамовы перанесеныя на другую палову сакавіка, хоць іх пачатак плянаваўся на 9 сакавіка?»
Марэк Буцька: «Вы дакладна сказалі, што гэта маленькая саступка. Мы бачым, што беларускі бок зрабіў крок назад. Адцягваецца пачатак працы гэтай працоўнай групы.
Беларусь ня столькі пайшла на саступку, колькі зрабіла нейкі піяр-крок, каб супакоіць грамадзкую хвалю абурэньня ў Польшчы.
Анджэй Пісальнік: «Канфлікт зайшоў далёка, узьнікла пагроза балючых санкцыяў адносна Беларусі. Таму абодва бакі былі зацікаўленыя ў перамовах.
Зразумела, што беларускі бок будзе зацягваць перамовы. Ён імкнецца прытармазіць, распыліць праблему, утапіць яе ў дробязях, каб яна не была такой вострай, каб астудзіць дзеяньні Варшавы ў рамках ЭЗ.
Ці зарэгіструюць Саюз палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс?
Карбалевіч: «На чале дэлегацый з абодвух бакоў стаяць афіцыйныя асобы: упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Беларусі Леанід Гуляка і намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Крэмэр. Паспрабуем зрабіць прагноз наконт вынікаў перамоваў.
З паведамленьняў мэдыяў вядома, што польскі бок патрабуе, каб быў афіцыйна зарэгістраваны Саюз палякаў Беларусі на чале з Борыс. Ці гэта рэальна? Ці пойдуць беларускія ўлады на такую саступку?»
Буцька: «Тыя чыноўнікі, якія будуць цяпер весьці перамовы, ужо шмат гадоў размаўляюць між сабою на гэтую тэму бяз выніку. Тое, што цяпер гэта будзе называцца працоўнай групай, нічога не мяняе. Наўрад ці гэтая праблема будзе вырашана і рэпрэсіі супраць СПБ спынены».
Пісальнік: «Аптымістычны сцэнар я бачу такі. Анжаліцы Борыс і яе прыхільнікам дазволяць стварыць новую арганізацыю, якая ня будзе спадкаемцай СПБ. То бок яна ня будзе мець права прэтэндаваць на ўласнасьць „дамоў польскіх“. Да таго ж ёй давядзецца прайсьці ўсе цяжкія працэдуры стварэньня новай арганізацыі».
Ці магчымы падзел «дамоў польскіх»?
Карбалевіч: «Яшчэ адна перамоўная пазыцыя польскага боку грунтуецца на такім кампрамісе: падзяліць „дамы польскія“ паміж двума саюзамі палякаў Беларусі, якія ўзначальваюць спадарыня Борыс і спадар Сямашка. Наколькі верагодная рэалізацыя такога сцэнару?»
Буцька: «Цяжка падзяліць гэтыя дамы з арганізацыйнага гледзішча. Напрыклад, у Баранавічах „Дом польскі“ належыць СПБ Борыс. Цяжка ўявіць, што яго частка будзе перададзена СПБ Сямашкі. І наадварот, цяжка ўявіць, што ў іншых гарадах, дзе гэтыя будынкі належаць СПБ Сямашкі, туды дапусьцяць апанэнтаў.
Магчымы трэці, кампрамісны варыянт. Ствараецца і рэгіструецца новая арганізацыя, напрыклад, пад назвай „Дамы польскія ў Беларусі“. Яна будзе валодаць „дамамі польскімі“ і забясьпечваць доступ абодвум саюзам палякаў. Але наўрад ці беларускія ўлады пойдуць на захады, якія рэальна ўмацуюць СПБ Борыс».
Карбалевіч: «На мой погляд, калі будзе афіцыйна зарэгістраваны Саюз палякаў Беларусі на чале з Борыс і ён атрымае ў сваё распараджэньне палову „дамоў польскіх“, то загадзя вядома, хто атрымае перамогу ў канкурэнцыі паміж двума саюзамі. Арганізацыя на чале з Борыс атрымае фінансавую падтрымку з Польшчы і пакажа сваю эфэктыўнасьць у параўнаньні з абдзяржаўленым саюзам сп. Сямашкі, дзе працуюць людзі, прызначаныя ўладамі. У выніку беларускім уладам давядзецца прызнаць, што ўвесь праект па абдзяржаўліваньні СПБ, пачаты ў 2005 годзе, скончыўся правалам. Наўрад ці гэтага не разумеюць беларускія ўлады, таму цяжка ўявіць, што яны пойдуць на такія саступкі».
Якія пэрспэктывы перамоваў?
Карбалевіч: «Чым скончацца перамовы?»
Буцька: «Беларускі бок не імкнецца да кампрамісу. Польшча прасіла прыпыніць суд па пытаньні „Дома польскага“ ў Івянцы, які павінен вырашыць канчаткова лёс гэтага будынку. Але беларускі бок не ідзе нават на такі кампраміс. Суд прызначаны на 11 сакавіка».
Карбалевіч:
Нават калі дазволяць камандзе Борыс стварыць новую арганізацыю, то яна ня зможа нармальна працаваць.