Сярод патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, якія ужо здалі свае дакумэнты для рэгістрацыі, пакуль пераважаюць асобы, якія вылучаюцца праз збор подпісаў выбарцаў і ад працоўных калектываў.
“А вось палітычныя партыі пакуль не сьпяшаюцца. Я думаю, што, з аднаго боку, гэта тлумачыцца тым, што яны традыцыйна трымаюць у сакрэце да апошніх дзён, хто з партыйных лідэраў па якой акрузе пойдзе. А па-другое, мабыць, партыі, якія супрацоўнічаюць паміж сабою, яшчэ да канца не падзялілі акругі”, - паведаміў “Свабодзе” сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік.
Спадар Лазавік таксама сказаў, што вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты праходзіць раўнамерна па усёй Беларусі. І таму казаць пра рэгіёны лідэры альбо аўтсайдэры пакуль не выпадае.
Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў завяршаецца 15 сакавіка.