У Вільні выдадзены пераклад на літоўскую мову кнігі Сяргея Верамейчыка — беларускага дасьледчыка жыцьця палітычнага і грамадзкага дзеяча, кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага.
20 гадоў таму спадар Верамейчык — мастак па адукацыі — прыехаў зь Менску ў Залесьсе на Смаргоншчыне, дзе цягам 1802—1822 гадоў у родавым маёнтку жыў і працаваў Агінскі. У статусе старшага навуковага супрацоўніка будучага музэю Верамейчык ня толькі прысьвяціў сябе пошуку новых старонак у біяграфіі дыплямата, паўстанца, аўтара ўсясьветна вядомага палянэзу ля-мінор (“Разьвітаньне з Радзімай”), але і далучыў да гэтага мясцовых дзяцей. Неўзабаве ў Залесьсі пачала дзейнічаць майстэрня маляваньня “Апалонік” і тэатральна-музычная студыя “Альтанка”.
Верамейчык: “Самае галоўнае тут усё ж суб’ект. Менавіта такім суб’ектам, які паспрыяў і на самой справе зьдзейсьніў пераклад і выданьне гэтай кніжкі, стаў Вітас Руткаўскас — дырэктар музэю Агінскіх у горадзе Рытавас каля Клайпеды. І менавіта дзякуючы ягонаму імпэту зьявілася гэтае выданьне. Мы зь ім пазнаёміліся вельмі даўно, пасябравалі; і ён як дырэктар музэю ўбачыў “сваяцкасьць” роду Агінскіх менавіта па лініі Беларусь-Літва. Таму што род Агінскіх узьнік на Смаленшчыне ў часы Вялікага Княства Літоўскага. А потым адбылася гэткая міграцыя роду ў маёнтак Агінты, па-літоўску — Ogintai. Туды прыехалі яшчэ не Агінскія, а князі Глушонкі. А ўжо потым, калі нарадзіліся там дзеці, іх ужо пачалі зваць па назьве Агінтаў — Агінскімі. Таму можна казаць, што радзіма прозьвішча Агінскіх знаходзіцца каля невялікага гарадка Кайшадорыс, менавіта ў гэтых Агінтах. Зараз, праўда, там ужо амаль нічога няма. Стаяць дзьве хаткі, алейкі. Аднак так ці інакш род Агінскіх сваёй гісторыяй зьвязаў сучасныя Літву і Беларусь. І якраз гэта ў маёй кніжцы заўважыў Вітас Руткаўскас”.
Карэспандэнт: “Атрымліваецца, што перакласьці наяўны матэрыял літоўскаму боку прасьцей, чым рабіць уласнае дасьледаваньне?”
“Справа ў тым, што ў іх такіх дасьледаваньняў папросту не было. Яны самі казалі, што гэта для нас унікальна, паколькі ніхто так падрабязна не складаў і не вывучаў вось гэты храналягічны ланцужок — пачынаючы ад узьнікненьня роду, разглядаючы жыцьцё Агінскага — і заканчваючы пэрыядам жыцьця гэтага роду пасьля Міхала Клеафаса Агінскага. Але дзякуючы таму, што яны ў Эўразьвязе, у іх ёсьць магчымасьць ствараць вялікія праекты. Гэты праект разьлічаны на 10 гадоў і мае назву “Гісторыя культуры роду Агінскіх”. Пад гэты праект Вітас знайшоў фінансаваньне, і ў рамках праекту тысячным накладам выдадзеная вось гэтая кніга. Трэба падзяку зрабіць яшчэ Сержуку Вітушку, які “сасватаў” выдатную перакладчыцу. Гэта Марыя Шупа, яна жыве ў Вільні. Пасьля я пытаўся ў літоўцаў адносна якасьці перакладу. І яны адзначалі: зроблена праца вельмі якасна (а там трэба было яшчэ два вершы перакладаць). Так што, дзякуючы спалучэньню такіх вось аптымістычных фактараў, і зьявілася гэтая кніга. І літоўцы цяпер таксама будуць чытаць маю кнігу пра Агінскага”.
Карэспандэнт: “Унутранае аздабленьне кнігі аналягічнае беларускаму?”
“Не, яно адрозьніваецца. Таму што гэта прадукт ужо іхны. Яны ўзялі наш матэрыял, але дадалі ілюстрацый, якіх у нас не было — вельмі якасныя партрэты, краявіды. І сам Вітас, пасьля таго як пабываў летась у Флярэнцыі, дадаў фотаздымкі ў храме Санта-Крочэ, дзе пахаваны Агінскі. Так што перадусім яны дадалі шмат ілюстрацый, якія вельмі станоўча паўплывалі на якасьць. У нас быў фармат невялікі, а ў іх ужо нашмат большы. Дый усё там зроблена, на мой погляд, проста цудоўна”.
Карэспандэнт: “Калісьці вы зьбіраліся рэалізаваць маштабны праект — пераклад з францускай на беларускую мову “Мэмуараў” Агінскага…”
“Я працую ў гэтым кірунку, але пакуль казаць нешта надта аптымістычнае, шчыра кажучы, не выпадае. Увогуле такая задума ўзьнікла даўно, калі я яшчэ толькі прыехаў у Залесьсе. Даведаўшыся, што існуюць мэмуары — чатыры тамы на францускай мове — я пацікавіўся ў навукоўцаў у Менску: ці займаўся хто гэтым? І са зьдзіўленьнем даведаўся — аказваецца, ніхто ніколі не перакладаў! Дарэчы, літоўцы паводле згаданага ўжо праекту выдалі першы і другі тамы ў перакладзе на літоўскую мову — мэмуары Агінскага, якія ён пачаў складаць у Залесьсі. Наагул ён усё жыцьцё зьбіраў лісты, абавязкова рабіў копіі, у тым ліку дыпляматычнай перапіскі. А таксама вёў дзёньнікі. І вось на падставе гэтых дзёньнікаў пачаў складаць мэмуары ў Залесьсі, а скончыў працу ў Флярэнцыі. А сакратар Агінскага Леанард Ходзька, нараджэнец вёскі Аборак на Маладэчаншчыне, потым выдаў у Парыжы (за сродкі Агінскага, зразумела) гэтыя чатыры тамы. І я з дапамогай нашых сяброў з Парыжу — прафэсара Сарбоны Бэнэдыкта Завішы — нават знайшоў дзьверы таго выдавецтва, празь якія выходзіў Ходзька зь першым накладам кнігі. І мая ідэя — павесіць там мэмарыяльную дошчачку ў гонар ня толькі Агінскага, а менавіта ў гонар выданьня гэтых мэмуараў дзякуючы Леанарду Ходзьку”.
Свой галоўны літаратурны твор — “Мэмуары” — Міхал Клеафас Агінскі завяршыў як “запавет нашчадкам” ужо ў Італіі. У 1826 годзе сыстэматызаваныя ўспаміны выйшлі на францускай мове ў Парыжы. Потым былі пераклады на нямецкую і польскую, ня так даўно два тамы выйшлі па-літоўску. Меркавалася, што ў 2010 годзе зьявіцца першы том “Мэмуараў” па-беларуску. Аднак пэўнасьці ў гэтым пакуль няма — зрэшты, як і вялікай зацікаўленасьці з боку дзяржаўных установаў.