Кампанія «Беларуснафта» адмаўляецца запраўляць у доўг аўтобусы рэйсавых маршрутаў Бабруйску. Патрабуе поўнай аплаты. У тамтэйшых жакамунальнікаў не стае гатоўкі, каб аплаціць паслугі «Беларуснафты». Чым выклікана праблема, афіцыйныя крыніцы не тлумачаць.
Вядома, што ўсе аўтобусы ў Бабруйску амаль год працуюць на біяпаліве. Дагэтуль праблемаў з аплатай не было. Старшыня Бабруйскага гарвыканкаму Дзьмітры Бонахаў загадаў камунальнікам дамовіцца зь “Беларуснафтай” пра набыцьцё паліва з адтэрміноўкай аплаты.
Паводле жыхароў Бабруйску, графік руху аўтобусаў пакуль не парушаецца.