Алесь Макаеў, лідэр прадпрымальніцкага блёку кандыдатаў, якія балятуюцца на мясцовых выбарах ад блёку прадпрымальнікаў, паведаміў, што кандыдаты ад прадпрымальнікаў вырашылі далучыцца да сьпісу кандыдатаў моладзевай кааліцыі «Новае пакаленьне».
Алесь Макаеў: «Радаю Прадпрымальніцкага блёку прынятае рашэньне каардынаваць нашу дзейнасьць падчас мясцовай кампаніі з кааліцыяй „Новае Пакаленьне“ і далучыцца да сьпісу кандыдатаў гэтай кааліцыі».