Прэсавая сакратарка «Маладога фронту» Тацяна Шапуцька зьвярнулася ў суд Маскоўскага раёну Менску са скаргай на адміністрацыю БДУ. Дзяўчына патрабуе, каб суд адмяніў загад рэктара аб яе адлічэньні як незаконны.
Летась 18 лістапада дзяўчыну адлічылі з другога курсу юрыдычнага факультэту БДУ за ўдзел у паседжаньні Форуму грамадзянскай супольнасьці краінаў «Усходняга партнэрства» у Брусэлі. Тацяна Шапуцька спрабавала аднавіцца на вучобе, але ёй адмовілі і ва ўнівэрсытэце, і ў Міністэрстве адукацыі.
Справа Тацяны Шапуцькі набыла розгалас у грамадзтве. Пытаньне аб аднаўленьні дзяўчыны на вучобе разглядалася на дыпляматычным узроўні.
Студэнты БДУ сабралі подпісы ў абарону Тацяны, але дэканат праігнараваў калектыўную заяву.
Тацяна Шапуцька ў сваім пазове просіць суд прызнаць загад рэктара аб яе адлічэньні незаконным і аднавіць яе на вучобе. У якасьці сьведак дзяўчына папрасіла дапытаць старасту групы, дэкана юрфаку і яго намесьніка.