Пакуль у далёкім сьвеце бушуюць землятрусы, цунамі і ўраганы, у крышталёвай судзіне, імя якой Беларусь, па-ранейшаму пануе штыль. Хіба што лёгкая рабізна зрэдзьчасу прабягае па паверхні. Як паведамляе "Эўрарадыё", 26.02.10 у інтэрнаце мэдунівэрсытэту засіліўся аўстрыйскі студэнт. Вядома, няшчасьце, шкада чалавека, але прыемна было даведацца, што да нас едуць вучыцца ажно з Аўстрыі. Засіліўся адзін, няхай душа яго спачывае ў спакоі, а колькі іх яшчэ засталося жывых? Да таго ж, напрыклад, на Гаіці і Ямайцы ўзровень самагубстваў блізкі да нуля. Калі перад чалавекам стаіць праблема выжываньня, яму неяк не да самагубства. Наадварот, чамусьці менавіта камфорт і дабрабыт часьцей выклікаюць жаданьне разьвітацца з жыцьцём. Такім чынам, можна лічыць гэта чарговым сьведчаньнем пасьпяховасьці "беларускай мадэлі". Яшчэ адно пацьверджаньне ўзроўню дабрабыту зьявілася на наступны дзень, калі, паводле парталу TUT.BY, з будынку БГПУ ім. Максіма Танка скінуўся былы студэнт, выпускнік факультэту прыродазнаўства. Што праўда, ня з Аўстрыі, а наш, беларускі.
"Вясна", - сказаў delya_rape.
"Гётэ", - дадаў lukashyk.
Калі студэнты засільваюцца, значыць ня ўсё так блага, падумаў я. Пакуты юных Вэртэраў, пэўна, высьпяваюць і квітнеюць у эпоху сацыяльнай стабільнасьці. Зрэшты, датычна другога студэнта-самагубцы блогер overdose_by выказаў меркаваньне ў суполцы minsk_by, што прычынай таму было прымусовае разьмеркаваньне, якое "супярэчыць канстытуцыйнаму праву на атрыманьне бясплатнай адукацыі" і "мяжуе зь нявольніцтвам". Але ягоная вэрсія не знайшла падтрымкі ў іншых удзельнікаў суполкі:
"Слабак, ён і ў Афрыцы слабак", - сказаў vkus_yada.
"Усім пляваць", - дадаў okciabronak.
Ня ўсё так блага, калі падвышэньне аплаты за праезд у грамадзкім транспарце выклікае адно кепікі. "Як жыць далей?" - гульліва ўсклікае head_of_babulka. Камэнтатары ахвотна падхопліваюць запрашэньне папрактыкавацца ў гумары:
"Далей жыць ня трэба. Падвышэньне - гэта знак звыш". (kong_en_ge)
"Крывавы рэжым яшчэ адкажа за сваё злачынства ў Гаазе! За кожную сьлязу студэнта і пэнсіянэра адкажа" (charter_97)
"Аааааа! Цяпер мы ўсе памром!" (rubalt)
"Сапраўды, найцяжэйшая сытуацыя - мацуйцеся! Баюся, у Вас цяпер толькі два шляхі: або набыць аўтамабіль... або набыць матацыкл". (gaz21)
І г.д., і да т.п.
Ня ўсё так блага, калі амаль незаўважнымі засталіся такія, не пабаюся гэтага слова, эпахальныя падзеі, як продаж заводу "Луч" швайцарскай кампаніі Franck Muller , што адбыўся цішкам-нішкам за сьпінай працоўнага калектыву, які цяпер чакае масавых звальненьняў, і запрашэньне фінансавай групы Rotschild для падрыхтоўкі шэрагу беларускіх прамысловых прадпрыемстваў да прыватызацыі. Пра неабходнасьць якой так доўга гаварыла лібэральнае крыло апазыцыі. Як жа пашанцавала, што толькі гаварыла! Усе магчымыя палітычныя выдаткі цяпер будзе несьці Лукашэнка. Зрэшты, патэнцыйныя вяршкі здымаць таксама будзе ён.
Што там фінансавая група Rotschild, калі "сяльчане", як зьняважліва называюць беларускую кіроўную клясу ў блогасфэры, маглі забараніць канцэрт Rammstein! Антыгероем тыдня і папулярным аб'ектам насьмешак у блогасфэры стаў Мікалай Чаргінец, рэкардсмэн "Кнігі рэкордаў Гінэса" і, па сумяшчальніцтве, старшыня Грамадзкай рады па маральнасьці. Ну, вы ведаеце пра тое, як ён адкрыў для сябе творчасьць нямецкага гурту Rammstein, вырашыў, што яна пагражае разбурыць (Rammstein у перакладзе азначае "таранны камень") крохкую дзяржаўнасьць маладой беларускай рэспублікі, таму беларусам лепей абмежавацца балетам:
Аўтар карыкатуры блогер jan_no. Дарэчы, ён праводзіць акцыю ў сваім журнале: вы яму фармулюеце тэму, ён вам - малюнак. Атрымліваецца файна, як на мой густ. Дык сьпяшайцеся, бо на ўсіх яго ня хопіць.
З забаронай канцэрту ў спадара Чаргінца нешта не заладзілася. Выглядае на тое, што ён аказаўся апошнім з магіканаў (дакладней з "сяльчанаў"), рэліктавым аскепкам клясы савецкіх бюракратаў-рамантыкаў. Якія верылі ў бясспрэчна дабратворнае ўзьдзеяньне на норавы народанасельніцтва "высокай" культуры (гэта яны "Завадны апэльсін" не чыталі, не глядзелі - дзе галоўны герой, малады бязьлітасны забойца Алекс, вельмі любіў клясычную музыку). І маглі забараняць усё што заўгодна з найлепшых пабуджэньняў, дбаючы пра маральнае здароўе падведамных грамадзянаў і толькі пра яго.
(Падгледжана ў electromyxomop)
Няма таго, што раньш было. Новая парода бюракратаў дбае найперш пра мэркантыльныя інтарэсы. Як пісаў яшчэ 22-га сьнежня lemantar: "Наўрад ці канцэрт адменяць. Я бачыў, як адзін чыноўнік, што ведае Менск-Арэнай, з надзеяй у голасе казаў, што гэтым канцэртам удасца хоць трохі адбіць грошы, якія пайшлі на будоўлю". От так от.
Нават намесьніца галоўнага рэдактара галоўнага органа агітацыі і прапаганды газэты "Беларусь Сегодня" antusha, і тая нахабна сьмяецца ў сваім журнале з "адсталага" Чаргінца. O tempora, o mores!
А ўсё блогеры! Гэта яны, падступныя нягоднікі, зьбілі з панталыку спадара Мікалая, усяліўшы ў яго веру, нібыта вярнуліся старыя добрыя часы. Прыдумаўшы "зварот вэтэранскіх арганізацыяў у Менгарвыканкам" з просьбай адмяніць канцэрт "ашалелых фашыствуючых крыкуноў". Спадар Чаргінец цяпер на поўным сур'ёзе спасылаецца на вэтэранаў, якія яго цалкам падтрымліваюць. Хаця як яны могуць не падтрымліваць. Ня дзеля таго яны гнілі ў акопах, каб 65 гадоў пасьля перамогі ў Менску ізноў гучала "хэндэ хох", і ўсё такое.
Як бы там ні было, спадару Чаргінцу застаецца спадзявацца адно на тое, што яму прынамсі дазволяць прасачыць, каб у праграме выступу не было ніякай брыдкай непатрэбшчыны:
(Падгледжана ў de_miranda)
Зрэшты, пасьля таго, як у Беларусі "ператрахівалі" парлямэнт, беларусаў не напужаеш прапагандай "садызму і гомасэксуалізму". Пагатоў, калі вытрывалі тэле-апрамяненьне на працягу столькіх гадоў, а таксама расейскую і беларускую поп-эстраду, вытрываем як-небудзь і Rammstein. Горш ужо ня будзе.
А блогер dobroelekarstvo, напрыклад, лічыць, што цяжкая музыка ня толькі шкодная, але і карысная:
"Мне падаецца, чалавеку неабходна - хаця б раз на месяц - невялічкая порцыя жудасьці. Гэта як прышчэпка. Памерці, каб далей жыць мацней, паўнавартасьней... Узбоўтваць сваю ўнутраную мэнтальную каламуць, вэнтыляваць сябе, паколькі ёсьць рэальная небясьпека канчаткова зьліпнуцца і пераўтварыцца ў татальна і назаўсёды стомленага дзядзю з патухлымі вачыма".
Я, у прынцыпе, ведаю іншыя спосабы, як не пераўтварыцца ў "назаўсёды стомленага дзядзю з патухлымі вачыма", але калі некаму дапамагае менавіта "невялічкая порцыя жудасьці", значыць яна таксама патрэбная. Урэшце, пасьля падобных канцэртаў можна было б астуджаць публіку халоднай вадой - і танна, і хітра, і забараняць нічога ня трэба. Дару ідэю.
У любым выпадку, наступствы дзейнасьці групы Rotschild дакладна будуць больш сур'ёзныя. Незразумела, куды толькі вэтэранскія арганізацыі глядзяць.
Забарона расьпіваньня піва ў грамадзкіх месцах - падзея знакавая, сапраўдны культурны злом. Так павялося ў нашых краях, што піва - напітак збольшага вулічны. За апошнія гады кампаніі зь півам сталі неад'емным элемэнтам гарадзкога пэйзажу. Вырасла цэлае пакаленьне, якое не ўяўляе сябе на вуліцы бяз пляшкі піва. Блогерка morrigan_sher піша:
"Па-першае, ёсьць пэўная катэгорыя людзей, зь якімі расьпіваньне піва на лаўках прыраўноўваецца да спазнаньня дзэн і сыходу ў нірвану. Гэта ж які пласт зносінаў выпадае. Па-другое, чыста фінансавыя меркаваньні, усё-ткі піва ў слоіку + чыпсы + сьвежае паветра і сонечнае сьвятло каштуюць нашмат менш, чым піва ў патаснай шклянцы + якая-небудзь хрэнь на закуску + папса, якая гарлапаніць з калонак. Па-трэцяе, толкам у Менску і пасядзець няма дзе. Прыстойныя месцы ўсе занятыя, у непрыстойныя ня ходзім-с. І зноў жа, ёсьць пэўная катэгорыя людзей, якія не прызнаюць установы абшчапіту як факт. Па-чацьвёртае, як сумна будзе доўгімі цёплымі вяснова-летне-раньневосеньскімі вечарамі. Якая бездань эстэтычнай асалоды заходамі сонца зьнікае".
Трывожны званочак, калі бяз піва - аўтаматычна азначае "сумна"...
Праз мутнаватую піўную плеўку ў вачах сьвет выглядае зьмякчэлым, утульным. Не такім ужо і кепскім, у рэшце рэшт. Піўное ап'яненьне расслабляе, робіць цябе меней патрабавальным, больш памяркоўным і ляяльным да навакольнага сьвету. Што здарыцца, калі тысячы нашых суграмадзянаў раптам зірнуць на яго крыштальна чыстымі вачыма, убачаць у бессаромнай галізьне, з усімі яго язвамі? Мажліва, яны проста пасьпяшаюцца хутчэй схавацца ў закрытых памяшканьнях. Гэтае "культуртрэгерства" і гвалтоўная "эўрапеізацыя", у выглядзе прышчапленьня практыкі пасядзелак у барах ды кнайпах - можа выйсьці бокам для ўладаў. У нашых краях так павялося, што закрытыя памяшканьні вымагаюць больш моцных напояў.
Хто ведае, да чаго яны там даседзяцца за пляшкай гарэлкі, якая ўзьдзейнічае на чалавека зусім іншым чынам, чым піва. Гарачыць, бударажыць, абвастрае крыўды і пачуцьцё справядлівасьці, падштурхоўвае да рашучых дзеяньняў... А так сыходзілі б сабе ў нірвану на лаўках, любуючыся заходамі сонца.
Дарэчы, калі сонца аднолькава сьвеціць або ня сьвеціць на ўсіх, перад законам № 98-З ня ўсе роўныя. Дакладна ня ўсе пасажыры самалётаў авіякампаніі Белавіа. Блогер abanat зьвярнуў увагу на тое, што "выключэньне будзе зробленае для пасажыраў бізнэс-клясы". Ім можна будзе ўжываць алькаголь. Ось так от.
"Шчыра, аднак. Буржуям закон ня пісаны", - адгукнуўся laplandian.
Кампанія, ініцыяваная паэтам Някляевым (цяпер ён адзін з нас - блогер niakliaeu), пад лёзунгам "гавары праўду", то бок, як слушна расшыфраваў яго yuras_adamovitch - "напішы прэзыдэнту сваю крыўду", не сустрэла энтузіязму ў блогасфэры. Таму што, як сьцьвярджае abrykos: "Для беларусаў праўда ня ёсьць сынонімам чагосьці добрага. У адрозьненьне ад расейскай мэнтальнасьці, для беларусаў праўда існуе бяз знаку "плюс" ці "мінус".
Блогер pustasloy, атрымаўшы паштоўку, дык увогуле падумаў, што "дачакаліся 37-га году, адміністрацыя распаўсюджвае блянкі для ананімак".
"Оба-на. Значыць, дагэтуль мы (вы) гаварылі няпраўду. Таму ўсё так хранова?" - зьедліва запытаўся shupa ў спадара Някляева.
Ня верыць у кампанію mikalaj_achyzha:
"Адбылася прэзэнтацыя, чамусьці у багатым гатэлі. Адразу зашчыміла нешта, мусіць, ня тое, чаго чакала душа. Чаму ў гатэлі? Ямчэй было б у сьціплым месцы. Назва гучная - "Гаварыць праўду". Някляеў абвяргае магчымасьць свайго змаганьня за прэзыдэнцкую пасаду. Праўда альбо мана?!
Калі далікатная мана, то навошта такая гучная назва ў кампаніі?!
На гаварэньне якой "праўды" разьлічваюць бацькі кампаніі? Настолькі няўцямная ідэя, што становіцца горка, а яна ўжо зьела нямала грошай. А ці яны лішнія?!..
Дапусьцім, што тысячы паштовак, аплочаных камандай Някляева, дойдуць да адміністрацыі. І што? Вы чакаеце адтуль адказу? Ён прыйдзе, скажуць, даслана сто паштовак, ва ўсіх ухваляецца палітыка прэзыдэнта. Радуйцеся!"
Карацей, адзіная надзея на Ліпковіча.
Між іншым, сёньня а сёмай гадзіне ў мастацкай галерэі "Ў" можна будзе навочна пазнаёміцца з кандыдатам у кандыдаты ад блогасфэры, "атрымаць ад яго аўтографы і парады ў розных абласьцях дамаводзтва, сельскай гаспадаркі, выхаваньня дзяцей і хатніх жывёл, атрымаць адказы на актуальныя пытаньні "Што рабіць?", "Хто вінаваты?" і "Як нам уладкаваць блізкае замежжа?".

ХАВАЙСЯ Ў БУЛЬБУ, RAMMSTEIN ДЫ ROTSCHILD НАСТУПАЮЦЬ

БЕЛАРУСАЎ ВЫЦЯГНУЦЬ ЗЬ ПІЎНОЙ НІРВАНЫ

ДАСЫЛАЙЦЕ ПРАЎДУ БОЧКАМІ