Фота. Замалёўкі

Мая мара – распавесьці пра Беларусь фатаздымкамі.

















На набярэжнай Сьвіслачы позьнім зімовым вечарам у 2007 годзе


Адна з маіх самых улюбёных рэпартажных фатаграфій. Дзень Волі 25 сакавіка 2008 г. На фатаграфіі — затрыманьне аднаго з удзельнікаў акцыі “нявызначанымі асобамі ў грамадзянскай форме” (як апісвае гэтых людзей цяперашні міністар МУС Куляшоў). Чалавек зьлева, які стаіць з рукамі ў кішэнях, — адзін з начальнікаў сілавікоў, на заднім пляне — журналісты, якія бягуць да месца падзеі.

Парлямэнцкія выбары ў Беларусі. Акцыя пратэсту апазыцыі ў Менску. 28 верасьня 2008 г.

7 лістапада 2008 г.

Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту. Каляды. Студзень 2009 г.

Ноч на беларускім Палесьсі. Моладава

Вадохрышча. Студзень 2010 г.

Увечары 24 траўня ў цэнтры Менску ў раёне вуліцы Кальварыйскай здарыўся пажар. На былой тэрыторыі калёніі №1 загарэўся будынак, у якім захоўваліся адкіды скуразамяняльніка і сьмецьце. Плошча пажару склала каля 300 квадратных мэтраў.

Дзень незалежнасьці. Ваенны парад. 3 ліпеня 2009 году.

Рэпэтыцыя да Дня незалежнасьці. Чэрвень 2009 году