Напрадвесьні жадалася б пагаварыць пра тое, што нас атачае. Нас, гарадзкіх жыхароў. Пра тое, што ўкрывае сьнег, і пра тое, што відаць на паверхні, пра звыклае і пра тое, як яно ўплывае на наша жыцьцё.
З майго балькона ўжо цэлы год відаць вялікая будоўля. Цудоўны від на Менскае мора перакрылі вежавыя краны і новыя дамы, якія вырастаюць, як грыбы. Яны прыгожыя здалёк — настолькі, што захацелася прагуляцца туды і паўзірацца на іх бліжэй. А бліжэй... адразу кідаюцца ў вочы аб'явы на дзьвярах і кучы сьмецьця ў пад'ездах — вядома, там, дзе ідзе будоўля, заўсёды брудна, і мы да гэтага ўжо звыклі. Так, я ведаю, што гэтыя непрыемнасьці — часовыя. Сыдзе сьнег, ачысьцяцца пад'езды да новабудоўляў, чародамі пойдуць сьмецьцявозкі, робячы жыцьцё чысьцейшым. Але самі будынкі застануцца.
Застануцца такія простыя, роўныя, стандартныя скрыначкі. І з новымі жыхарамі ў іх — без сваёй думкі, дакладней, з аднолькавай думкай. Гэткай жа аднолькавай, як гэтыя дамы. І жыць у іх не зусім утульна, але затое проста і танна. Ты ні да чога не прывязваесься, тут няма гісторыі, няма рэчаў, а ёсьць бэтонныя сьцены, якія можна лёгка зьмяніць на іншыя. На іх вісяць календары, постары і рэпрадукцыі, радзей — фатаграфіі. Яшчэ радзей — карціны і сямейныя рэліквіі.
Час ідзе, раёны парадкуюцца, і людзі памалу пачынаюць зьмяняць гэтую шэрасьць, перарабляючы яе пад сябе. На будынках зьяўляюцца хуліганскія графіці, у вокнах — страката размаляваныя фіранкі, у дварах — дзівацкія канструкцыі з тазікаў, непатрэбных цацак і плястыкавых бутэлек. На сьценах дамоў — спадарожнікавыя талеркі і кандыцыянэры. Хтосьці закладае непатрэбныя вокны бэтоннымі блёкамі і пачынае садзіць кветнікі. Вырастуць кусты і рэдкія дрэвы пад вокнамі. Але інфраструктуру ж не пераробіш. Вуліцы застаюцца такімі ж роўнымі і простымі, садкі, школы, прыпынкі — аднатыпнымі, як і дамы — бэтоннымі. А якімі будуць думкі, сьвядомасьць людзей, якія ў іх жывуць?
Праз колькі гадоў фарба аблупіцца, і новыя дамы ўжо не адрозьніш ад старых, пабудаваных 10 і нават 20 гадоў назад. Тут можа здацца, што ўся справа ў калядзяржаўным плянаваньні, праектаваньні забудоў... Але пагледзіце на нашы дачы. Яны таксама ўсе на адно аблічча, збольшага. Асабліва калі ляжыць сьнег. Але ж іх будуюць ужо паводле ўласных ідэяў, паводле таго, якім жадаюць бачыць сваё ўтульнае жытло. Магчыма, ізноў усё ўпіраецца ў грошы — бедным людзям не да архітэктурных вышуканак. Але багатыя раёны таксама не адзначаюцца вялікай разнастайнасьцю канструкцый і варыянтаў уладкаваньня жыцьцёвай прасторы.
У пошуках месцаў, дзе выяўляецца ўзаемадзеяньне рукатворных структур і іх уплыў на жыцьцё, мяне нечакана закінула... на могілкі. Тут мімаволі ўзьнікла аналёгія: як жывем, так і хаваюць — раўнютка, проста, выдаючы кожнаму належную колькасьць квадратных мэтраў, а плот фарбуюць у вясёлы аранжавы колер...
Магчыма, прычына падобных думак — недахоп сонца ў арганізьме і традыцыйныя туманы. Але ўжо зусім хутка сьнег растане, і адкрыецца нарэшце ўся разнастайнасьць нашага жыцьця.
Каменная горка, адзін з пад'ездаў да новабудоўлі. Горы скрынак і непрыбранага сьмецьця — адна з прыкмет новабудоўляў
Каменная горка, тыпавая забудова. Новыя дамы і раёны нагадваюць прыгожыя макеты або складанкі з канструктара “Lego”
Застануцца такія простыя, роўныя, стандартныя скрыначкі. І з новымі жыхарамі ў іх — без сваёй думкі, дакладней, з аднолькавай думкай. Гэткай жа аднолькавай, як гэтыя дамы. І жыць у іх не зусім утульна, але затое проста і танна. Ты ні да чога не прывязваесься, тут няма гісторыі, няма рэчаў, а ёсьць бэтонныя сьцены, якія можна лёгка зьмяніць на іншыя. На іх вісяць календары, постары і рэпрадукцыі, радзей — фатаграфіі. Яшчэ радзей — карціны і сямейныя рэліквіі.
Новы будынак. Напэўна, адміністрацыйны — ЖЭС ці падобная служба. Ужо відаць сьляды пераробкі — акно замуравана блёкамі
Кунцаўшчына, новыя дамы выглядаюць па-сацыяльнаму прывабна. На заднім пляне — масіў з такіх жа дамоў. Калі трохі паблукаць па раёне, пачынае мігцець уваччу і блытаесься ў гэтых аднатыпных дамах
Час ідзе, раёны парадкуюцца, і людзі памалу пачынаюць зьмяняць гэтую шэрасьць, перарабляючы яе пад сябе. На будынках зьяўляюцца хуліганскія графіці, у вокнах — страката размаляваныя фіранкі, у дварах — дзівацкія канструкцыі з тазікаў, непатрэбных цацак і плястыкавых бутэлек. На сьценах дамоў — спадарожнікавыя талеркі і кандыцыянэры. Хтосьці закладае непатрэбныя вокны бэтоннымі блёкамі і пачынае садзіць кветнікі. Вырастуць кусты і рэдкія дрэвы пад вокнамі. Але інфраструктуру ж не пераробіш. Вуліцы застаюцца такімі ж роўнымі і простымі, садкі, школы, прыпынкі — аднатыпнымі, як і дамы — бэтоннымі. А якімі будуць думкі, сьвядомасьць людзей, якія ў іх жывуць?
Кунцаўшчына, раён старой забудовы. Дамы пафарбаваныя ў 2009 годзе — але яны такія самыя, розьняцца толькі фарбы і гаўбцы
Праз колькі гадоў фарба аблупіцца, і новыя дамы ўжо не адрозьніш ад старых, пабудаваных 10 і нават 20 гадоў назад. Тут можа здацца, што ўся справа ў калядзяржаўным плянаваньні, праектаваньні забудоў... Але пагледзіце на нашы дачы. Яны таксама ўсе на адно аблічча, збольшага. Асабліва калі ляжыць сьнег. Але ж іх будуюць ужо паводле ўласных ідэяў, паводле таго, якім жадаюць бачыць сваё ўтульнае жытло. Магчыма, ізноў усё ўпіраецца ў грошы — бедным людзям не да архітэктурных вышуканак. Але багатыя раёны таксама не адзначаюцца вялікай разнастайнасьцю канструкцый і варыянтаў уладкаваньня жыцьцёвай прасторы.
У пошуках месцаў, дзе выяўляецца ўзаемадзеяньне рукатворных структур і іх уплыў на жыцьцё, мяне нечакана закінула... на могілкі. Тут мімаволі ўзьнікла аналёгія: як жывем, так і хаваюць — раўнютка, проста, выдаючы кожнаму належную колькасьць квадратных мэтраў, а плот фарбуюць у вясёлы аранжавы колер...
Магчыма, прычына падобных думак — недахоп сонца ў арганізьме і традыцыйныя туманы. Але ўжо зусім хутка сьнег растане, і адкрыецца нарэшце ўся разнастайнасьць нашага жыцьця.
Юры Кулікоў
Нарадзіўся і ўсё жыцьцё жыву ў Менску. Люблю родны горад і часта выбіраюся паназіраць за ім. Фатаграфіяй захапіўся параўнальна нядаўна, і практычна ўвесь вольны і нявольны час прысьвячаю гэтаму захапленьню.
1. Навошта я пішу блог
Блог у мяне зьявіўся ў 2004 годзе, роўна 6 гадоў назад. Спачатку ў ім даволі шмат пісаў нешматлікім фрэндам пра сваё жыцьцё, складаў аповеды і фліртаваў зь дзяўчатамі :) Паступова фатаграфіі амаль цалкам выцесьнілі тэкст, і цяпер, калі ён зьяўляецца ў блогу, то на каляфатаграфічныя тэмы. Гэта значыць, цяпер гэта — фотадзёньнік.
2. Што я больш за ўсё люблю ў блогах
Самае каштоўнае для мяне ў блогу — фрэндстужка. Гэта самы хуткі спосаб даведацца пра апошнія навіны і падзяліцца сваімі.
3. Што я больш за ўсё не люблю ў блогах
Калі шмат фрэндаў, то адрозьненьні паміж нікамі сьціраюцца, асабліва калі не знаёмы з гэтымі людзьмі ў рэальным жыцьці. І потым забываецца, хто што казаў. Таму, калі чалавек выказваецца цікава, імкнуся зь ім разьвіртуалізавацца як найхутчэй.
4. Пяць блогаў, якія я раю наведаць
1. http://community.livejournal.com/another_by/ — суполка з апошнімі цікавымі культурнымі падзеямі Менску, пра якія часьцяком не даведаесься зь іншых крыніц.
2. http://paller.livejournal.com/ — блог Юрыя Вінаградава, мастака і майстра сылюэтаў.
3. http://community.livejournal.com/photo_school_by/ — блог менскай фаташколы
4. http://rashap.livejournal.com/ — фатограф Ільля Рашап. Цікавыя фатаграфіі, разбор па палічках фатаграфій карыстальнікаў.
5. http://ykulikov.livejournal.com/ — мой другі блог, куды выкладваю камэрцыйную фатаграфію і артыкулы. Свайго кшталту партфоліё, пакуль няма ўласнага сайту.