24 лютага а палове на шостую вечара ў Менску да цэнтральнага ўваходу ў лякарню Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта, дзе ўжо дзесяць дзён Рыгор Барадулін знаходзіцца ў аддзяленьні рэанімацыі, прыйшлі сябры, пісьменьнікі і чытачы, каб перадаць паэту кветкі і віншаваньні з днём народзінаў. Народнаму паэту Беларусі сёньня споўнілася 75-гадоў.
Віншавальнікаў на ўваходзе ў лякарню сустрэла папераджальная шыльда, што патрапіць туды можна толькі па адмысловых пропусках, а перадача кветак і падарункаў у аддзяленьне рэанімацыі забаронена. Таму сябры паэта патэлефанавалі жонцы Рыгора Барадуліна, якой дазволена яго наведваць, каб яна выйшла з палаты і прыняла падарункі. Валянціна Міхайлаўна выйшла ў добрым настроі.
«Я пачытала яму ўсю прэсу, каторую прыслалі на гэты час, — і часопісы, і газэты, „Звязду“, „Народную Волю“, „Полымя“, „Маладосьць“, усе лісты і паштоўкі, каторыя прышлі, пакарміла, пасьля пагулялі зь ім трошачку. Адным словам, слава Богу, што ўсё самае страшнае ў мінулым. Ужо і ў яго настрой нейкі ёсьць. Але вершаў яшчэ не складае, яшчэ да гэтага не дайшло».
Напярэдадні споўнілася 49 гадоў шлюбу сужэнства Барадуліных, таму сёньняшняе пажаданьне спадарыні Валянціны сабе і мужу выглядае адпаведна:
«Дай Бог дажыць да залатога вясельля!»
У ліку тых, хто прыйшоў сёньня перадаць Рыгору Барадуліну віншаваньні зь юбілеем, літаратары Ўладзімер Някляеў, Уладзімэр Арлоў, Барыс Пятровіч, Леанід Дранько-Майсюк, палітык і перакладчык Лявон Баршчэўскі, чытачы і прыхільнікі яго творчасьці. Вось што сказаў адзін зь іх:
«Гэта ж Рыгор Барадулін тут! Таму я і прыйшоў сюды. Я купіў яго кніжку ліставаньня з маці і ўсю ноч праплакаў...»
Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч сказаў, што сёньняшняе завочнае віншаваньне Рыгора Барадуліна не адмяняе ягонай вялікай вечарыны, якая адбудзецца пазьней.
«Што тычыцца маштабных вялікіх вечарынаў, то мы зь сябрамі агулам вырашылі пачакаць выздараўленьня Рыгора Іванавіча і гледзячы яму ў вочы сказаць яму ўсё тое харошае, шчырае, што мы зьбіралі цягам доўгіх месяцаў. І зрабіць гэта ў прысутнасьці аўтара ў вялікай чытацкай аўдыторыі. Дай Бог, каб гэта хутчэй адбылося».
За хутчэйшае выздараўленьне Рыгора Барадуліна прыхільнікі ягонай творчасьці супольна маліліся сёньня ўвечары ў Чырвоным касьцёле.