22 лютага ў Брусэлі міністры замежных спраў краінаў Эўразьвязу абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі. Дэбаты адбыліся з ініцыятывы Польшчы, якая занепакоена крокамі афіцыйнага Менску адносна польскай меншасьці ў Беларусі. Таксама ў Варшаве адбылася сустрэча прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага са старшынёй не прызнаванага афіцыйным Менскам Саюзу палякаў Анжалікай Борыс.
Сустрэча ў Варшаве адбылася з ініцыятывы польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага. Апроч Анжалікі Борыс, у складзе дэлегацыі былі таксама актывісты не прызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анджэй Пачобут, Мечыслаў Яскевіч і Ігар Банцар, якія нядаўна адбылі арышт за арганізацыю ў Гародні несанкцыянаванага мітынгу ў падтрымку Івянецкай арганізацыі незарэгістраванага саюзу. Паводле Ігара Банцара, Лех Качыньскі заявіў пра адназначную падтрымку Анжалікі Борыс і незарэгістраванага саюзу і цікавіўся сытуацыяй у Беларусі:
«Ён заявіў пра сваю падтрымку. Сказаў, што будзе зьвяртацца да ўсіх міжнародных структураў, да кіраўніцтва Эўразьвязу, каб гэтую сытуацыю нейкім чынам вырашыць канструктыўна. І таксама спадарыня Борыс сказала, што вельмі ўдзячная за падтрымку спадару прэзыдэнту Польшчы.
Сёньня ў Брусэлі Кэтрын Эштан, вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі, сказала журналістам, што на сустрэчы міністраў замежных спраў краінаў Эўразьвязу не закраналася справа санкцыяў супраць беларускіх уладаў. Яна сказала, што абмяркоўваліся шанцы «правесьці дыялёг зь міністрам замежных спраў Беларусі». Спадарыня Эштан адзначыла, што апошнія падзеі ў Беларусі вакол непрызнаванага Саюзу палякаў пагоршылі стасункі паміж Брусэлем і афіцыйным Менскам.
Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, у сваю чаргу, зазначыў: "Я думаю, нам варта працягваць нашу палітыку ў дачыненьні да Беларусі, якая палягае ў тым, што Беларусь можа далучыцца да розных эўрапейскіх інстытуцыяў пры ўмове паляпшэньня падыходу да правоў чалавека, нацыянальных меншасьцяў і апазыцыі. Нядаўна мы бачылі варты жалю крок назад і перасьлед польскай меншасьці."
Анжаліка Борыс і лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч накіроўваюцца ў Брусэль, дзе заплянаваны шэраг сустрэчаў у Эўрапарлямэнце і ў Эўракамісіі. Спадар Мілінкевіч адзначыў:
«Я асуджаю тое, што адбываецца з Саюзам палякаў. Павінен быць заяўны прынцып рэгістрацыі арганізацый. Ня можа ўладай праводзіцца сэлекцыя. Ня можа быць такіх разгонаў, палітвязьняў — гэта, напэўна, першае пытаньне. І ўсё ж Эўразьвяз будзе абмяжоўваць падтрымку беларускай улады, калі тая не дэманструе крокаў па лібэралізацыі ўнутры краіны».