З нагоды двухсотгодзьдзя самага вядомага ў сьвеце польскага кампазытара 22 лютага ў Менску ў залі Дзяржаўнага музэю тэатральнай і музычнай культуры адбудзецца канцэрт артыстаў Белдзяржфілярмоніі.
У праграме — вакальныя творы Фрыдэрыка Шапэна і беларускіх кампазытараў XIX-XX стагоддзяў у выкананьні салісткі Галіны Сакольнік і канцэртмайстра Алены Асташкавай. Вядучы — кампазытар Дзьмітры Лыбін. Імпрэза зладжаная пры падтрымцы Польскага інстытуту.
Дата нараджэньня Фрыдэрыка Шапэна выклікае спрэчкі, зазначыла Алена Здобнікава, каардынатарка музычных праектаў у Польскім інстытуце ў Менску. У кнізе хросту ў Жэлязовай Волі, дзе нарадзіўся кампазытар, пазначана 22 лютага. Аднак некаторыя дасьледчыкі называюць 1 сакавіка 1810 году. Але гэтыя спрэчкі біёграфаў славутага кампазытара не паўплывалі на вялікую праграму ўшанаваньня яго цягам усяго 2010 году, абвешчанага Годам Шапэна ў сарака краінах сьвету. Беларусь — у іх ліку. І сёньняшні канцэрт — гэта ўжо трэці сёлетні канцэрт з цыклю “Пад зоркаю Шапэна”, кажа спадарыня Здобнікава.
“Безумоўна, творчасьць Шапэна паўплывала на творчасьць і беларускіх кампазытараў, таму менавіта і цыкль гэтых канцэртаў быў названы “Пад зоркаю Шапэна”.
Шапэн напісаў 57 мазурак, новым, незвычайным чынам спасылаючыся ў іх на польскую фальклёрную музыку. Акрамя гэтага, кампазытар напісаў 19 нактурнаў, некалькі балядаў, прэлюдый, санатаў і шэраг іншых твораў. Захаваліся партытуры блізу 230 твораў Шапэна. Цягам году слухачы пачуюць некаторыя зь іх на канцэртах народнага артыста Беларусі Ігара Алоўнікава і аркестру “Клясык авангард” пад кіраўніцтвам Уладзімера Байдава, які рыхтуе адмысловую праграму “Літоўская мэлёдыя Фрыдэрыка Шапэна”. А 24 сакавіка ў вялікай залі Белдзяржфілярмоніі пройдзе адмысловы канцэрт пад назовам “Адысэя Шапэна”. Алена Здобнікава працягвае:
“Гэта канцэрт, у якім будзе гучаць камэрны аркестар “Aukso”. Гэта вельмі вядомы ў Польшчы і ў Эўропе аркестар, кіраўнік якога — Марэк Мось. Гэты аркестар выступіць разам з джазавым трыё не зусім звычайнага складу. Лідэр трыё — малады, але вельмі вядомы піяніст Матэвуш Калакоўскі. Ён якраз аўтар гэтага праекту “Адысэя Шапэна”, у якім выступяць таксама іншыя вядомыя джазавыя польскія выканаўцы. І, што вельмі цікава, будуць гучаць электронная скрыпка і ўсходнія духавыя інструмэнты, на якіх будзе граць Пётар Стэчэк. То будзе абсалютна новае гучаньне па матывах фраз альбо думак, якія зьмяшчаюцца ў арыгінальных партытурах Шапэна”.
Вялікі кампазытар пражыў у Польшчы толькі дваццаць гадоў свайго кароткага жыцьця. Пасьля пачатку лістападаўскага антырасейскага вызвольнага паўстаньня ўвосень 1830 году ён, даўшы ў Варшаве разьвітальны канцэрт, пакінуў яе назаўсёды. Усё, створанае ім на чужыне, прасякнутае настальгіяй па радзіме. Сучасьнікі пісалі, што Шапэн заўчасна памёр у Парыжы ў 39-гадовым узросьце не ад невылечных тады сухотаў, а ад тугі па паняволенай радзіме.