Тыдзень у фатаздымках, 14 — 20 лютага

14 лютага, нядзеля - Каля трыццаці сяброў моладзевага дэмакратычнага руху трапілі ў міліцыю ў выніку жорсткага разгону акцыі ў дзень сьвятога Валянціна.

14 лютага, нядзеля - Каля трыццаці сяброў моладзевага дэмакратычнага руху трапілі ў міліцыю ў выніку жорсткага разгону акцыі ў дзень сьвятога Валянціна.

15 лютага, панядзелак - Вядомы блогер lipkovich 15 лютага наведаў Першамайскую раённую выбарчую камісію Менску, дзе атрымаў усе неабходныя дакумэнты для рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы.

15 лютага, панядзелак - Супрацоўнікі міліцыі ахоўваюць будынак суда, дзе праходзіць працэс па справе Тэрэсы Собаль.

15 лютага, панядзелак - На “Цэнтральным” рынку ў Горадні абваліўся дах, пацярпела адна гандлярка, яе завезьлі ў шпіталь.

16 лютага, аўторак - Спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы.

16 лютага, аўторак - Спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы.

16 лютага, аўторак - Вяртаньне да ізаляцыі было б дрэнным для Беларусі – заявіў Аляксандар Мілінкевіч у часе сустрэчы са старшынём Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэкам.

17 лютага, серада - Старшыню непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліку Борыс некалькі разоў спынялі міліцыянты па дарозе ў Івянец, дзе праходзіў суд у справе кіраўніцы Івянецкага аддзелу Саюзу палякаў Тэрэсы Собаль.

17 лютага, серада - Імправізаваная акцыя салідарнасьці з асуджанымі 15 лютага актывістамі Саюзу палякаў Беларусі прайшла ў Горадні.

18 лютага, чацьвер - У выніку няшчаснага выпадку ў Магілёве загінуў 49-гадовы апэратар Вадзім Аршынскі, які супрацоўнічаў з тэлеканалам Белсат. На яго абваліўся казырок, што над пад’ездам дома

18 лютага, чацьвер - У менскай страўні «Камяніца» адбылася штогадовая цырымонія ўручэньня ўзнагародаў "Experty.by". Зьмiцер Падбярэскi ўручае галоуны прыз — за найлепшы альбом — гурту The Toobes.

18 лютага, чацьвер - Біятляністка Дар’я Домрачава радуецца бронзаваму мэдалю, заваяванаму на 15-кілямэтровай дыстанцыі.

18 лютага, чацьвер - Біятляніст Сяргей Новікаў на дыстанцыі да срэбнага мэдаля страляў бяз промахаў.

18 лютага, чацьвер - Біятляніст Сяргей Новікаў пасьля 20 кілямэтраў падзяліў другую прыступку п’едэсталу з самім каралём біятлёну, нарвэсцам Б’ёрндаленам.

18 лютага, чацьвер - Беларуская хрысьціянская дэмакратыя абвясьціла пра пачатак шырокамаштабнай выбарчай кампаніі — праз збор подпісаў яна плянуе вылучыць 204 кандыдаты ў мясцовыя саветы. Павал Севярынец прэзэнтуе выбарчы сьпіс БХД на мясцовыя выбары.

18 лютага, чацьвер - Вярхоўны суд адмовіў заснавальнікам БХД у пазове супраць міністэрства юстыцыі. Судзьдзя Валянціна Кулік абвясьціла, што рашэньне Мін’юсту аб нерэгістрацыі партыі было законным.

18 лютага, чацьвер - Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў падчас візыту ў Тэгеран сустрэўся з прэзыдэнтам Ірану Махмудам Ахмадзінэджадам.

19 лютага, пятніца - Кастрычніцкім судом Віцебску Алег Сурган асуджаны на шэсьць месяцаў арышту і да 2,5 мільёна рублёў кампэнсацыі, якія ён мусіць сплаціць нібыта пацярпеламу міліцыянту Сяргею Дудкевічу.

19 лютага, пятніца - Гомельскі гаспадарчы суд аштрафаваў фэрмэра Ўладзімера Цярэнцьева зь вёскі Баравікі Сьветлагорскага раёну на 17 з паловай мільёнаў рублёў — за тое, што лавіў рыбу, якую сам жа разводзіць.

19 лютага, пятніца - У рэдакцыі «Нашай Нівы» адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў прэміяй «Маладога фронту» «Люблю Беларусь».