У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага ўсе выпускі навінаў на першым тэлеканале, а таксама выніковая праграма «Ў цэнтры ўвагі» выйдуць на беларускай мове.
Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Камэнтуючы "Свабодзе" гэтае рашэньне кіраўніцтва Агенцтва тэленавінаў Белтэлерадыёкампаніі, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў адзначыў:
«Гэта яшчэ раз сьведчыць пра нашу старадаўнюю прымаўку, што пад ляжачы камень вада не цячэ. Калі мы ад лаянкі з уладамі перайшлі да дыялёгу, то вынік задавальняе абодва бакі. Гэты факт сьведчыць аб тым, што дзейнасьць і ТБМ, і ТБШ, і „Бацькаўшчыны“, і „Свабоды“, і „Белсату“ дае плён. Гэта наша штодзённая праца, якая дае вынік. З чым я вас віншую як людзей, якія на беларускай мове вядуць трансьляцыю ўжо цягам 50 гадоў».
Паводле спадара Трусава, трэба казаць дзякуй хоць за маленькі, але крок наперад. Маўляў, калі гэта ўсё пройдзе, то людзям «трэба не пашкадаваць кавалка паперы і напісаць спадару Зімоўскаму: „Дзякуй“ і прапанаваць, каб гэта было далей. Уяўляеце, каб прыйшло тысяча лістоў!? Гэта стопрацэнтна пайшло б далей».
Спадар Трусаў мяркуе, што мяняецца палітыка ўладаў у стаўленьні да беларускай мовы, бо ў грамадзтве мяняецца стаўленьне да мовы. Упершыню высновы ўрадавых і няўрадавых сацыёлягаў супалі:
«Больш за 50% усіх грамадзянаў Беларусі вельмі станоўча ставяцца да тых, хто штодня гаворыць па беларуску. 40% згодныя, каб зноў была адна дзяржаўная мова беларуская. А адмоўна ставяцца да мовы 6—8%. І зараз гэта пачынае дзейнічаць і на ўлады. Таксама мяняюцца пакаленьні ва ўладзе. Прыходзяць людзі, якія вучыліся ў беларускамоўных клясах, ведаюць нашу гісторыю. Адмірае саўковае кіраўніцтва. Тым больш што Расея перастала плаціць за расейскую мову. І гэта адказ Расеі на тое, што танная нафта ўжо ня йдзе. Так што гэта адказ Чэмбэрлену. Так што мы гэтую акцыю вітаем і спадзяемся, што яна не аднаразовая, што яна замацуецца на тэлевізіі».