Сёньня ў Доме ўраду адбылася сустрэча мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча з намесьнікам кіраўніка ўраду Беларусі Ўладзімерам Патупчыкам.
Сустрэча адбылася на запрашэньне віцэ-прэм’ера і была прысьвечаная абмеркаваньню дачыненьняў каталіцкага касьцёлу і дзяржавы, а таксама праблемаў і шляхоў іх вырашэньня.
Як паведамілі ў прэсавай службе касьцёлу, сустрэча прайшла ў закрытым фармаце, а таму больш падрабязных зьвестак пра зьмест перамоў не паведамляецца.
Як паведамілі ў прэсавай службе касьцёлу, сустрэча прайшла ў закрытым фармаце, а таму больш падрабязных зьвестак пра зьмест перамоў не паведамляецца.