Аляксандар Марэйка, які кіраваў Талачынскім раёнам Віцебшчыны, падаў заяву на сыход у адпачынак — ён хоча балятавацца ў мясцовы райсавет.
Калі спадара Марэйку абяруць, на ягонае месца ў райвыканкам будзе прызначана іншая асоба — і зараз жыхары Талачыншчыны выказваюць меркаваньні, хто б гэта мог быць.
Апошні дакумэнт, які падпісаў Аляксандар Марэйка ў якасьці старшыні Талачынскага райвыканкаму, — гэта пастанова “Пра вызначэньне месцаў, забароненых для правядзеньня пікетаваньня з мэтамі збору подпісаў выбарцаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў”, прынятая 8 лютага.
Ніякіх канкрэтных абмежаваньняў гэты дакумэнт ня ўтрымлівае. Там сказана, што збор подпісаў забаронены “ў месцах, якія перашкаджаюць руху транспарту і людзкіх плыняў, на аб’ектах чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту, тэрыторыях арганізацый і прадпрыемстваў, якія забясьпечваюць жыцьцядзейнасьць насельніцтва”.
Стылістычныя асаблівасьці пастановы пацьвярджаюць, што ў якасьці “праекту” яе дасылалі “зьверху”: зьмест адпаведных рашэньняў у цэлым шэрагу райвыканкамаў Віцебшчыны паўтараецца слова ў слова. Толькі ў Пастаўскім райвыканкаме чыноўнікі вырашылі выправіць памылкі, напісаўшы пісьменна і зразумела: подпісы зьбіраць забаронена “ў месцах, дзе празь зьбіраньне подпісаў могуць зьявіцца перашкоды для руху транспарту і людзей”.