У колішняга дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі Паўла Знаўца — гарачая алімпійская пара. Спадар Знавец ужо адным сваім прозьвішчам падкрэсьлівае статус сапраўднага знаўца спартовых хітраспляценьняў, а зь цягам часу сваю цікавасьць да іх увогуле ператварыў у адзін са спосабаў заробку.
Некалькі апошніх гадоў Павал Знавец зьдзіўляе букмэкераў дакладнымі спартовымі прагнозамі і прадказаньнем вынікаў, што прыносіць яму ня толькі маральную асалоду. А ці не перашкаджае 10-гадзінная розьніца ў часе паміж Ванкувэрам і Менскам сачыць за алімпійскімі баталіямі?
— Мне, у прынцыпе, нічога, бо я па начах, напэўна, і без таго меней сплю, чым іншыя. Таму не сказаць, што нешта асабліва перашкаджае. Адзінае, што, магчыма, камэнтары нашы не зусім добрыя — я маю на ўвазе беларускіх тэлекамэнтатараў. Але на «Эўраспорце» рэпартажы цалкам прымальныя.
— А што тычыцца больш чым сьціплых стартаў беларусаў?
— У беларусаў няма шанцаў на мэдалі. Калі нават Домрачава не гатовая функцыянальна бегчы хоць бы ў першай дзясятцы, ня кажучы ўжо пра астатніх, то чаго ўвогуле чакаць? Ну, можа, на гэтым тле хто з фрыстайлістаў якую бронзу зачэпіць, але з улікам суб’ектыўных фактараў — наўрад ці.
— Мяркуючы па адсутнасьці аптымізму ў голасе, вы на беларусаў нават ня ставіце?
— Не-не, тут няма чаго нават рызыкаваць. Адкуль жа аптымізму ўзяцца?
— Многія спэцыялісты абмяркоўваюць катастрафічныя паказьнікі расейскай зборнай. Ці выправіць яна мэдалёвае становішча?
— Цяжка сказаць. Але наўрад ці. На мой погляд, у агульным заліку перамогуць альбо Штаты, альбо Нямеччына.
Чарговы алімпійскі дзень не аблашчыў беларускіх спартоўцаў. У жаночай і мужчынскай гонках перасьледу беларускія біятляністы ня толькі не наблізіліся да лідэраў, а яшчэ больш ад іх аддаліліся. Галоўнае біятлённае спадзяваньне, Дар’я Домрачава, страціла 7 пазыцыяў у параўнаньні са спрынтам, фінішаваўшы толькі 15-й. Чацьвёрка мужчынаў у выніковым сьпісе раскіданая ў прамежку ад 21-й да 42-й пазыцыі. Толькі ў чацьвёртым дзясятку дабегла да фінішу канькабежка Сьвятлана Радкевіч.
Сёньня позна ўвечары ў алімпійскі маратон уключаюцца хакеісты зборнай Беларусі, галоўная задача для якіх — выхад з групы. Таксама паспрабуюць шчасьця і лыжнікі клясычнага стылю.