Гэта даволі маладая ініцыятыва міжнародных дабрачынных арганізацыяў, якія прапануюць у гэты дзень кожнаму зрабіць якую-небудзь добрую справу. А калі спантанныя праявы дабрыні стануць штодзённай прывычкай, увесь сьвет стане крышачку дабрэйшым.
У расейскай сталіцы сёньня заплянавана ўрачыстае адкрыцьцё скульптурнай кампазыцыі, што сымбалізуе дабрыню: дзьмухавец з пушынкамі з раскрытых далоняў, на якіх намаляваныя раскрытыя вочы – гэта сымбаль адкрытага сэрца. Дарэчы, такія помнікі ёсьць ужо ў васьмёх краінах сьвету –Францыі, Нямеччыне, Швайцарыі, Аўстрыі, Кітаі, Эстоніі, Латвіі, Украіне. А як беларусы ставяцца да спантаннага праяўленьня дабрыні? З працягам тэмы Іна Студзінская.
Пра адмысловае сьвята спантаннага праяўленьня дабрыні ў Беларусі мала хто ведае. Нават з тых, хто часьцяком займаецца дабрачыннасьцю. Тамара Лісіцкая, папулярная тэлевядучая, пісьменьніца, у якой трое маленькіх дзетак, ужо некалькі гадоў ладзіць дабрачынныя акцыі ў дзіцячым анкалягічным цэнтры, што ў Бараўлянах:
“Дзень праяўленьня спантаннай дабраты – гэта, хутчэй за ўсе, афіцыйнае альбо паўафіцыйнае сьвята. Сёньня яно будзе, так бы мовіць, тэматычнае, “з чырвонай стужачкай”. Але ўвогуле такое сьвята я гатовая падтрымліваць кожны дзень. Сваім удзелам і удзелам вялікай колькасьці людзей. Мы даволі часта ўдзельнічаем зь сям’ёй і з сябрамі ў розных дабрачынных акцыях, мы самі іх арганізуем, і нас запрашаюць. Гэта такое наша асабістае шчасьлівае хобі”.
Перад Новым годам Тамара Лісіцкая з мужам і старэйшым сынам удзельнічала ў праграме ОНТ “Адзін супраць усіх”, і даволі салідны выйгрыш пералічыла дзіцячаму дому.
А баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус арганізуе бясплатныя абеды для маламаёмасных:
“Пэнсія 250 тысяч ў людзей. Ды сёньня ня трэба браць пэнсіянэраў – на агрэгатным заводзе рабочыя атрымалі па 150 тысяч. Камунальныя паслугі – 200 тысяч. А мужчына атрымлівае 150! Як жыць? Хутка і яны прыйдуць да нас абедаць”.
Мікалай Чарнавус – вайсковы пэнсіянэр, родам з Украіны. Ягонае хобі – смачна гатаваць. І карміць. Прычым, ня толькі сваю ўласную сям’ю:
“Я выпек каравай, 70 сантымэнтаў у дыямэтры, такі вялікі. Я дадаў гарбуз у цеста, жоўценькі такі – прыгажосьць! Ён у нас пайшоў на “ура”. Ну а кашу маю пярловую яны б елі ды елі б! Я яе ў пячы гатую, яна там умлее, упарыцца! Як фішка ў нас гэта каша. Апошні раз кармілі капустай з грыбамі. Я бачу, што народ давольны, калі пад’есьць. Дзякуюць. Мне гэта падабаецца”.
Летам Мікалай Чарнавус пачаў прывозіць ежу на Баранавіцкі рынак і карміць усіх жадаючых штодня. Але санстанцыя яго строга папярэдзіла: карміць людзей можна толькі ў памяшканьні. Прадпрымальнік абышоў некалькі сталовых горада, паўсюль – адмовы. А ў сталовай завода “Гандальмаш” паведамілі, што абед на аднаго абыдзецца прадпрымальніку ў 20 тысяч рублёў. Спадар Чарнавус не здаецца і працягвае сваю дабрачынную справу:
“Я б людзей кожны дзень карміў. Але не з нашай уладай. Што ні зробіш добра для людзей, для іх дрэнна! На тэрыторыю рынку ня хочуць пускаць мяне – я ж на аўтобусе заяжджаю. Кантралёрам даюць указаньні Чарнавуса не пускаць. І не пускаюць. А ў апошні раз я пагрузіў каструлі ў вазок і на вазку заехаў. Дырэктар рынку падышоў, кажа: “Вы ж абяцалі, што больш ня будзеце...” А ён не разумее, што буду, буду і буду – колькі буду жыць, столькі буду гэтым займацца”.
Пра сьвята спантаннага праяўленьня дабрыні Мікалай Чарнавус ня ведаў, нават расстроўся, кажа, што інакш бы падрыхтаваў сюрпрыз для пэнсіянэраў.
Ці шмат у Беларусі людзей, якія гатовыя дапамагаць іншым дабрачынна, не чакаючы ўзнагароды ці падзякі за сваю дабрыню? Тэлевядоўца, пісьменьніца Тамара Лісіцкая кажа:
“У прынцыпе, дабрыня ўваходзіць ў склад опцыяў чалавечых, я ў гэтым перакананая. У бальшыні сваёй людзі ўстроеныя так, каб дапамагаць іншым. Я лічу, што часьцей за ўсё, у іх няма інфармацыі. Нястача інфармацыі -- дзе, каму, у якім аб’ёме (дарэчы, далёка не заўсёды палохаючы вялікім, часам зусім мала трэба) неабходная дапамога – яна і вядзе да абыякавасьці. А людзі ахвотна адгукаюцца, калі даведваюцца, што камусьці нешта трэба”.
Таму Тамара Лісіцкая выступіла з ініцыятывай стварэньня сайту, дзе заўсёды можна знайсьці інфармацыю, каму патрэбная дапамога.