Вяртаньне да ізаляцыі было б дрэнным для Беларусі – заявіў Аляксандар Мілінкевіч у часе сустрэчы са старшынём Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэкам.
Адначасова Мілінкевіч і Бузэк выказаліся за тое, каб эканамічная дапамога Менску ставілася ў залежнасьць ад хады дэмакратычных рэформаў у Беларусі. Гаворка вялася пра пазыкі з МВФ, Эўракамісіі і Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця.
“Беларускія ўлады павінны зразумець, як шмат яны могуць згубіць, калі ня будуць шанаваць правы чалавека”, – заявіў Ежы Бузэк.
Паводле ягоных словаў, рэпрэсіі супраць СПБ на чале з А.Борыс, гэта адначасова рэпрэсіі супраць усёй дэмакратычнай супольнасьці ў Беларусі.
Мілінкевіч заклікаў таксама да супольнай палітыкі ўсіх краінаў Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі.