Алімпійскія гульні ў Ванкувэры -- вачыма вядомых у Беларусі людзей. Ці вераць яны ў посьпех беларускіх алімпійцаў? Як ацэньваюць вакол спартовы антураж Алімпіяды? Якое ўвогуле месца ў іхным жыцьці займае вялікі спорт?
Народны артыст СССР і Беларусі, старшыня Саюзу кампазытараў Беларусі, былы старшыня Фэдэрацыі цяжкай атлетыкі Ігар Лучанок за савецкім часам разам зь іншымі артыстамі самага “буйнога калібру” уваходзіў у так званыя артыстычныя пулы, якія падчас Алімпійскіх гульняў забясьпечвалі культурную падтрымку спартоўцам. З атлетамі аб’езьдзіў паўсьвету, пабываў на некалькіх Алімпіядах, напісаў некалькі спартовых песьняў і гімнаў. Кажа, што зь вялікім спортам на “кароткай назе” дагэтуль:
“Да спорту я вельмі добра адношуся, нават цудоўна. А як яшчэ – дрэнна ставіцца? Я быў старшынёй Фэдэрацыі цяжкай атлетыкі, калі вы яшчэ не нарадзіліся. Займаўся лёгкай атлетыкай, напісаў музыку да песьні “Пад сьцягі біятлёну!”. У мяне таксама ёсьць песьня пра валейбол. Я быў на Алімпіядзе ў Мюнхэне і разам з Сашам Мядзьведзевым насіў савецкі сьцяг. Быў на многіх усясьветных спартовых форумах. Увогуле добра, што мяне Масква яшчэ цэніць, а “Свабода” ня цэніць. Ну і ня трэба…
А цяпер я хачу, каб нашы беларусы перамаглі ў Ванкувэры хоць аднойчы. Ну правільна ж я кажу? Як жа інакш? Трэба за нашых перажываць, падтрымліваць іх. Я і зараз са спортам зьвязаны, так што ў гэтым сэнсе ў мяне поўны парадак. Ведаеце, я за сваё жыцьцё вельмі шмат па ўсім сьвеце паезьдзіў і заўсёды мяне цікавіў спорт. І цікавіць дагэтуль.
Дарэчы, на “Свабодзе” яшчэ працуе наш сьпявак Данчык? Гэта ж мой сябра! Мы нават у Нью-Ёрку зь ім колісь разам сьпявалі. І песьні мае, між іншым, ён сьпяваў і сьпявае. У мяне некалькі дыскаў ягоных ёсьць – там Барткевіч, ён. Так што нас аб’ядноўвае музыка, песьні, спорт. Можаце так і напісаць: добрая, мэлядычная музыка сябруе са спортам. І з фізкультурай. А то некаторыя фізкультурнікі потым інвалідамі становяцца, як пра духоўнае ня думаюць. А гэта нядобра”.