Госьць “Начной Свабоды” - Тэрэса Собаль, кіраўніца аддзелу непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі ў Івянцы.
Знаткевіч: Калі міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў цяпер быў у Польшчы, дзе сустракаўся з польскім кіраўніцтвам і даваў інтэрвію журналістам - дык там ён паўсюль казаў, што ўлады зусім ня ўмешваюцца ў справы палякаў. Маўляў, гэта розныя групы палякаў сварацца паміж сабою, у тым ліку і ў Івянцы.
Собаль: Я лічу, што ўмешваюцца, і ўмешваюцца самым непасрэдным чынам. Бо справы палякаў, асабліва грамадзкага аб'яднаньня, якое існуе і ад 2005 году. Але мы існуем ужо 20 гадоў, а той Саюз, што ад 2005-га, ён поўнасьцю падпарадкоўваецца ўладзе. Калі гэта нейкі прыдатак - хай бы адкрыта пра гэта напісалі ў статуце...