Распачалася грамадзкая экалягічная экспэртыза праекту будоўлі АЭС у Беларусі. Пра гэта заявілі сябры камісіі, у якую ўвайшлі навукоўцы, эколягі і юрысты зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны. Згодна з папярэднімі высновамі экспэртаў, рэалізацыя праекту АЭС непрымальная з эканамічных, тэхнічных, экалягічных ды іншых прычын. Прадстаўнікі камісіі разьлічваюць на дыялёг зь беларускімі ўладамі і выпрацоўку агульнага рашэньня. Запрошаныя на паседжаньне чыноўнікі не прыйшлі.
У склад камісіі ўваходзяць 12 адмыслоўцаў, сярод якіх — член-карэспандэнт Расейскай акадэміі навук Аляксей Яблакаў, кіраўнік энэргетычнай праграмы «Грынпіс» у Расеі Ўладзімер Чупраў, беларускі прафэсар-фізык Георгій Лепін ды іншыя.
Абмяркоўваючы праблемы будаўніцтва АЭС у Беларусі, навукоўцы разглядалі і юрыдычныя аспэкты. Прафэсар Яблакаў высьвятляў, ці не супярэчыць будаўніцтва АЭС беларускай Канстытуцыі, якая абвяшчае краіну бязьядзернай зонай.
Рашэньне аб будаўніцтве АЭС у Астраўцы прынятае беларускімі ўладамі. Пачалося будаўніцтва дарог да заплянаванай пляцоўкі. Між тым, экспэрты зазначаюць, што дагэтуль адсутнічае дакумэнтацыя.
Сябры камісіі заявілі, што дагэтуль не атрымалі адказаў на свае запыты ў розныя ўстановы. Між тым яны зазначылі, што нарматыўнай базы для атамнай энэргетыкі ў краіне няма, нормы радыяцыйнай бясьпекі разьлічаныя на белага мужчыну 20-гадовага ўзросту, але ня ўлічваюцца іншыя ўзроставыя, полавыя і этнічныя групы. Сярод іншага, навукоўцы заяўляюць, што абгрунтаваньне неабходнасьці будаўніцтва АЭС у Беларусі праведзена некарэктна.
Што да ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе і людзей, якія жывуць побач з АЭС, Андрэй Ажароўскі, інжынэр-фізык і каардынатар расейскай арганізацыі «Экозащита», прывёў афіцыйную інфармацыю «Росатома», якая тычыцца жыхароў Удомлі Цьвярской вобласьці:
«Захворвальнасьць насельніцтва ва Ўдомлі вышэйшая за сярэднюю па Цьвярской вобласьці і вышэйшая, чым у сярэднім у Расейскай Фэдэрацыі. То бок заявы аб тым, што здароўе лепшае ў гарадах, дзе ёсьць атамныя станцыі — з-за высокага заробку і г.д. — прынамсі ў гэтым выпадку не працуюць».
«Насельніцтва „Мінатаму“ — гэта закрытыя гарады, у якіх жывуць супрацоўнікі „Мінатаму“. Згодна з дакумэнтамі, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе, колькасьць народжаных вырадкаў значна вышэйшая, колькасьць псыхічных захворваньняў вышэйшая, колькасьць ракавых захворваньняў вышэйшая ў тых месцах, дзе знаходзяцца прадпрыемствы атамнай прамысловасьці».
Старшыня экалягічнай арганізацыі «Экадом» Ірына Сухій зазначыла, што сябры камісіі разьлічваюць узьдзейнічаць на беларускія ўлады і распачаць дыялёг. Яны будуць дабівацца ўсебаковых грамадзкіх слуханьняў для выпрацоўкі рашэньня наконт будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі.
Расейскія навукоўцы запэўнілі, што будуць дабівацца ад «Росатома» адмены рашэньня аб будаўніцтве АЭС у Беларусі.
Абмяркоўваючы праблемы будаўніцтва АЭС у Беларусі, навукоўцы разглядалі і юрыдычныя аспэкты. Прафэсар Яблакаў высьвятляў, ці не супярэчыць будаўніцтва АЭС беларускай Канстытуцыі, якая абвяшчае краіну бязьядзернай зонай.
Рашэньне аб будаўніцтве АЭС у Астраўцы прынятае беларускімі ўладамі. Пачалося будаўніцтва дарог да заплянаванай пляцоўкі. Між тым, экспэрты зазначаюць, што дагэтуль адсутнічае дакумэнтацыя.
Сябры камісіі заявілі, што дагэтуль не атрымалі адказаў на свае запыты ў розныя ўстановы. Між тым яны зазначылі, што нарматыўнай базы для атамнай энэргетыкі ў краіне няма, нормы радыяцыйнай бясьпекі разьлічаныя на белага мужчыну 20-гадовага ўзросту, але ня ўлічваюцца іншыя ўзроставыя, полавыя і этнічныя групы. Сярод іншага, навукоўцы заяўляюць, што абгрунтаваньне неабходнасьці будаўніцтва АЭС у Беларусі праведзена некарэктна.
Заявы, што здароўе лепшае ў гарадах, дзе ёсьць атамныя станцыі — з-за высокага заробку і г.д. — не працуюць
«Захворвальнасьць насельніцтва ва Ўдомлі вышэйшая за сярэднюю па Цьвярской вобласьці і вышэйшая, чым у сярэднім у Расейскай Фэдэрацыі. То бок заявы аб тым, што здароўе лепшае ў гарадах, дзе ёсьць атамныя станцыі — з-за высокага заробку і г.д. — прынамсі ў гэтым выпадку не працуюць».
Андрэй Ажароўскі, акадэмік Іван Нікітчанка, рэдактар беларускага экалягічнага парталу Тацяна Новікава.
Аляксей Яблакаў дадаў:«Насельніцтва „Мінатаму“ — гэта закрытыя гарады, у якіх жывуць супрацоўнікі „Мінатаму“. Згодна з дакумэнтамі, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе, колькасьць народжаных вырадкаў значна вышэйшая, колькасьць псыхічных захворваньняў вышэйшая, колькасьць ракавых захворваньняў вышэйшая ў тых месцах, дзе знаходзяцца прадпрыемствы атамнай прамысловасьці».