У Першамайскім судзе Менску пасьля перапынку аднавіўся працэс над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам. Паказаньні сёньня даў сьведка, адносна аб’ектыўнасьці якога ў Бандарэнкі «вялікія сумненьні».
Андрэя Бандарэнку па-ранейшаму трымаюць у жалезнай клетцы. Выглядае прадпрымальнік вельмі схуднелым і стомленым. «Я ня спаў усю ноч», — пасьпеў паведаміць Андрэй Бандарэнка перад пачаткам працэсу. Вось што пра гэта распавёў адвакат Зьміцер Лаеўскі:
«Яму не ўдалося адпачыць, бо ў камэры, у якой яго трымаюць, перанаселенасьць. Вязьні сьпяць па чарзе, і гэтай ноччу якраз чарга не дайшла да Андрэя».
Сёньня на працэсе працягвалі дапытваць сьведак. Былы сузаснавальнік фірмы «Белвысотстройгрупп» Сяргей Таболін і былая галоўны бухгальтар Ала Сергель паведамілі суду, што разглядалі Андрэя Бандарэнку як галоўнага на фірме, але што толькі ён усім распараджаўся, не пацьвердзілі. Даў паказаньні і былы дырэктар фірмы і яе сузаснавальнік Генадзь Пратасевіч, якога тыя, хто назіраў за першым працэсам над Бандарэнкам, называюць «ключавым» сьведкам абвінавачаньня.
Менавіта Генадзь Пратасевіч, які працуе ў Менаблвыканкаме, правяраў фірму «Белвысотстройгрупп» перад тым, як на Бандарэнку завялі крымінальную справу. Падчас праверкі сьведка Пратасевіч знайшоў 5 выпадкаў, калі за пералічаныя грошы тавары на «Белвысотстройгрупп» нібыта гэтак і не паступілі. Сьледзтва потым зрабіла выснову, што грошы скраў Бандарэнка. Наколькі можна давяраць гэтым высновам? Судзьдзя Тацяна Равінская распытвала сьведку пра ягоныя асабістыя высновы.
Судзьдзя Равінская: «Навошта вы расклалі, куды пайшлі гэтыя грошы? Якую выснову вы зрабілі? Бо рэвізія ж робіцца з пэўнай мэтай?»
Сьведка Пратасевіч: «Так, я выявіў, што няма ні тавару, ні грошай».
Як сёньня высьветлілася, дзеля гэтага правяральнік апытаў кладаўшчыка і вадзіцеля. Адзін казаў, што ня бачыў на складзе пэўнага тавару, другі — што яго не перавозіў. Генадзь Пратасевіч прызнаў, што праверак на фірмах-пастаўшчыках не праводзіў і дакумэнтальных доказаў крадзяжу не знайшоў.
Судзьдзя запыталася пра асабістыя адносіны Генадзя Пратасевіча і Андрэя Бандарэнкі. Пратасевіч адказаў, што падстаў да непрыязных адносінаў у яго няма. Гэтаму запярэчыў Андрэй Бандарэнка і распавёў суду пра ранейшыя падзеі. Больш за 5 гадоў таму Генадзь Пратасевіч працаваў дырэктарам фірмы, заснавальнікам якой быў Андрэй Бандарэнка. У 2006 годзе Бандарэнка ў Расеі разам з жонкай патрапілі ў аўтааварыю. Прадпрымальнік доўгі час быў у цяжкім стане, лекары не выключалі ягонай сьмерці. Паводле Андрэя Бандарэнкі, у гэты час Генадзь Пратасевіч нібыта паехаў на Ўкраіну да фірмы-партнэра, у якой былі грошы «Белвысотстройгрупп»:
«Там мы зь ім бывалі шмат разоў раней. Ён патрабаваў, каб дырэктар і бухгальтар сабралі як мага больш грошай. Гаворка пра вялікую суму. Нібыта на маё лячэньне. Ён забраў грошы і пасьля гэтага зьнік — як мне вядома, зьехаў адпачываць у Эгіпет».
Паводле Андрэя Бандарэнкі, ён пасьля выздараўленьня напісаў на Генадзя Пратасевіча заяву ў міліцыю. Таго дапытвалі, але абвінавачаньне было зьнятае. Андрэй Бандарэнка мяркуе, што гэтая гісторыя можа быць для Пратасевіча падставай, каб помсьціць яму. Генадзь Пратасевіч назваў гэтыя абвінавачаньні «суцэльнай хлусьнёй».
На гэтым тыдні допыты сьведак павінны скончыцца і пачнуцца судовыя спрэчкі, не выключае адвакат Зьміцер Лаеўскі.
Андрэя Бандарэнку судзяць другі раз. Ранейшы прысуд, які вынес судзьдзя Ярмоленкаў, 15 сьнежня 2009 году быў адменены Менскім гарадзкім судом і адпраўлены на перагляд у той жа Першамайскі суд Менску. Прадпрымальнік Андрэй Бандарэнка сваёй віны не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі, у прыватнасьці — помстай за ўдзел у парлямэнцкіх выбарах 2008 году.