Новая перадача сэрыі “Вольная студыя”. Эфір 14 лютага
Дакумэнтальны фільм “Забаронены” Хрыстос – гэта сьведчаньні тых, хто перажыў савецкія канцлягеры і турмы, гэта ўнікальная кінахроніка часоў ваяўнічага бязбожжа ў БССР, гэта 52 хвіліны свабоды, якую зь людзкіх душаў не змаглі вытруціць аніякай атэістычнай прапагандай. Аўтар фільму – сустаршыня незарэгістраванай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Аляксей Шэін – сёньня госьць “Вольнай студыі”.
Міхась Скобла: “Аляксей, дзеяньне ў вашым фільме адбываецца ў 50-я, у 70-я гады мінулага стагодзьдзя. Вядома, што СССР быў атэістычнай краінай, дзяржава, як магла змагалася з рэлігіяй, якую з усіх трыбунаў называлі “опіюмам для народу”. І ўсё ж уражваюць судовыя выракі дзеячам пратэстанцкага руху: расстрэл або 25 гадоў. Чаму дзяржава ішла на гэткія суровыя меры?”
Аляксей Шэін: “Савецкая камуністычная ўлада гэтак сурова ставілася ня толькі да пратэстантаў,але і да вернікаў розных канфэсіяў. Зрэшты, як і да ўсіх людзей, якія прэтэндавалі на ўласную думку, адрозную ад думкі “кіруючай і накіроўваючай” камуністычнай партыі. Пратэстанцкі рух у БССР цікавы тым, што ён мала дасьледаваны да гэтага часу. Пасьля вайны ўзьнялася хваля рэпрэсіяў супраць вернікаў-пратэстантаў, і яна трывала да сьмерці Сталіна. Зьвінавачаным нярэдка давалі расстрэл, але аўтаматычна “самы гуманны ў сьвеце савецкі суд” замяняў яго 25 гадамі зьняволеньня. Зрэшты, 25 гадоў – гэта тое самае сьмяротнае пакараньне, толькі пралянгаванае ў часе. То бок, чалавека не адразу расстрэльвалі, а адпраўлялі ў абсалютна невыносныя ўмовы для жыцьця – у Сыбір, дзе столькі часу мала хто мог выжыць. Я на пачатку 90-х быў у Запаляр’і з геалягічнай экспэдыцыяй. Дзесьці каля тыдня мы ўлетку пражылі ў адным са сталінскіх лягероў, закрытых пасьля 1953 году, у Харбеі. Я ня ведаю, як там зімою, але і ўлетку там невыносна жыць. Там кантынэнтальны клімат – зімой вельмі холадна, летам – вельмі горача. Да таго ж – хмары гнюсу, мошак, ад якіх алені паміраюць. Хмара гнюсу можа насьмерць закусаць чалавека. Вязьні там жылі фактычна на ўранавых рудніках, бо там здабывалі ўран. Пра якое здароўе і выжыванне там можна гаварыць...”
Скобла: “Падчас здымкаў фільму вы сустракаліся з многімі пратэстантамі, якія пацярпелі за веру. Уладзімер Канатуш, Эрнэст Сабіла, Павал Ячнік, Пятро Палхоўскі… Што вас уразіла ў гэтых людзях?”
Шэін: “Найбольш мяне зьдзівіла, па-першае, ахвярнасьць гэтых людзей, а па-другое, іх гатовасьць да дараваньня. Людзі, якія прайшлі катаваньні ў турмах, прайшлі лягеры, ня маюць у сэрцах аніякай крыўды, яны гатовыя дараваць сваім крыўдзіцелям. Яны ведаюць, што сапраўды былі пакараныя за сваю веру, за тую свабоду, якая нібыта давалася савецкай канстытуцыяй. Я думаю, што для нас гэта – прыклад. Сёньня мы можам сказаць, што ў савецкай Беларусі існаваў шырокі дысыдэнцкі рух. А калі ў нас ёсьць такія героі веры, якія засталіся вернымі сваім перакананьням перад тварам сьмерці, то гэта павінна дадаваць нам сілаў і ўпэўненасьці ў будучыні нашай краіны. Мне часам даводзілася чуць, асабліва на пачатку 90-х, такія выказваньні: маўляў, беларусы ня вартыя незалежнасьці, незалежнасьць і свабода зваліліся ім, як сьнег на галаву, абсалютна нечакана. Я з гэтым катэгарычна ня згодны. У Беларусі быў шырокі дысыдэнцкі рух людзей, якія былі нязгодныя з сыстэмай, якая ўсталявалася на той час, пратэстанты не аддавалі сваіх дзяцей ні ў піянэры, ні ў камсамол”.
Скобла: “Самае істотнае, можа быць, што гэта быў сыстэмны рух”.
Шэін: “Так, гэта быў шырокі сыстэмны рух, і шырыня гэтага руху ня сьнілася, скажам, дысыдэнтам, пра якіх мы пачулі пасьля распаду СССР. Ступень узаемадзеяньня паміж хрысьціянскімі суполкамі, абмен досьведам выжываньня і сёньня ўражваюць. І яшчэ адна вельмі цікавая рэч – маштаб нелегальнага друку, які існаваў у Беларусі. Як аказалася, Беларусь была цэнтрам нелегальнага хрысьціянскага кнігадрукаваньня ў Савецкім Саюзе. Беларусы і тады працягвалі справу Скарыны, друкавалі тут Біблію, духоўную літаратуру і адпраўлялі на ўсход. Падчас здымкаў фільма я знайшоў людзей, якія займаліся гэтай справай, мы знайшлі друкарскія станкі, знайшлі выданьні і Бібліі, і духоўнай літаратуры на самых розных мовах Савецкага Саюзу: на беларускай, на расейскай, на ўкраінскай, на грузінскай, нават на асэтынскай”.
Скобла: “У часы, калі кожная друкарка была на ўліку ў КДБ, у Беларусі існавалі падпольныя друкарні?”
Шэін: “Так, прычым розныя па сваіх памерах. Пачыналася ўсё з друкаркі. Потым людзі навучыліся рабіць матрыцы. Быў такі самы просты мэтад – “сінька”, з яго дапамогай можна было зрабіць на адной матрыцы сто асобнікаў. Шоўкакаграфія дазваляла рабіць яшчэ большую колькасьць асобнікаў. Існавалі такія партатыўныя друкарні, якія можна было хутка сабраць і перавезьці на мапедзе незаўважна з аднаго лесу ў другі. Былі і большыя друкарні, падобныя на афсэт, і для таго, каб іх разьмясьціць, трэба было мець хляўчук, падвал ці кватэру ў горадзе. І калі я пра гэта даведаўся, калі пабачыў гэтыя станкі, я зразумеў, што маштаб нелегальнага друку быў на самым высокім узроўні. Трэба ж было ня толькі надрукаваць, трэба было мець падпольную сыстэму кур’ераў, якія маглі кнігі на грузінскай ці асэтынскай мове даставіць на Каўказ ці ў іншыя рэгіёны Савецкага Саюзу. То бок, арганізацыя і падыход да справы былі на такім узроўні, які нас можа толькі зьдзівіць”.
Скобла: “У фільме паказаная хроніка аднаго судовага працэсу, на якім судзьдзя распытвае хлопчыка-падлетка: “А што ты пра Чапаева, а што ты пра Леніна ведаеш?” У 30-я гады родных часам прымушалі адмовіцца ад сваякоў, якія траплялі ў лік “ворагаў народу”. А як паводзіліся сем’і перасьледаваных і асуджаных пратэстантаў?”
Шэін: “Наколькі я пераканаўся, сем’і, як правіла, былі вельмі добрай падтрымкай для тых людзей, якія апынуліся ў лягерах і турмах, жонкі і дзеці сапраўды былі апірышчам для іх. У фільме Ўладзімер Канатуш расказвае, як са сталінскага лягеру напісаў ліст да сваякоў і папрасіў, каб яму прыслалі слова. (Нельга было згадваць, якое слова маецца на ўвазе.) І сваякі акуратна разабралі Біблію, загарнулі ў яе старонкі цыбуліны і прыслалі. Калі б не было такой патрымкі, асуджаным было б нашмат цяжэй пераносіць выпрабаваньні”.
Скобла: “Нечакана для сябе ў вашым фільме я пабачыў свайго дзядзьку Івана Шугалу, пабачыў вёску Барадзічы на Зэльвеншчыне, дзе праводзіў у бабулі летнія вакацыі. Бабуля, верніца-баптыстка, брала мяне з сабой у малітоўны дом. Дзядзька ў 1970 годзе быў асуджаны за незарэгістраваную рэлігійную дзейнасьць. Сёньня барадзіцкія і зэльвенскія баптысты кажуць, што нарэшце прычакалі свабоду веравызнаньняў. Здымаючы фільм, вы іх не расчароўвалі?”
Шэін: “Усё спазнаецца ў параўнаньні. У часы сталінізму былі ганеньні, сёньня – уціск. Сёньня не расстрэльваюць, не саджаюць на 25 гадоў. Так што, вашыя землякі ў пэўным сэнсе маюць рацыю. Але давайце зірнем на сёньняшні лёс герояў фільму. Царква таго ж пастара Эрнэста Сабілы, напрыклад, некалькі гадоў таму была пазбаўленая рэгістрацыі, і фармальна сёньня ён парушае артыкул 193 Крымінальнага кодэксу. Паводле яго, калі ты зьяўляесься сябрам незарэгістраванай грамадзкай ці рэлігійнай арганізацыі, цябе могуць пасадзіць на 3 гады. Пастар Эрнэст Сабіла і сёньня ходзіць пад артыкулам, ён і сёньня парушае Крымінальны кодэкс, як ён гэта рабіў у 1950 годзе. На жаль, мы сёньня маем прыклады, калі пратэстанцкіх пастараў прыгаворваюць да адміністрацыйнага арышту. Некалькі чалавек адсядзелі на Акрэсьціна па 10 і больш сутак – за правядзеньне малітоўных сходаў, не дазволеных уладамі”.
Скобла: “Калі глядзіш фільм “Забаронены Хрыстос”, міжволі ўзьнікаюць паралелі з сучаснасьцю. Вось Аляксандру Фірысюку кажуць, што “член дэструктыўнай сэкты ня можа быць савецкім інжынэрам”, а вось ягоную жонку-лекарку звальняюць з працы толькі за тое, што яна – баптыстка…”
Шэін: “Дух камунізму, які панаваў у Беларусі 70 гадоў, не выйшаў з нашай зямлі, ён застаўся тут, і людзі гэтаму духу паслухмяныя. Таму і не зьмяняюцца ні фармулёўкі, ні мэтады запалохваньня, ні мэтады ўціску. Чаму я кажу пра гэты дух камунізму? Таму што каб наш народ пакаяўся ў сваім мінулым, вось тады мы маглі б гаварыць пра зьмены ў масавай сьвядомасьці. Што я маю на ўвазе пад словам “пакаяньне”? Пакаяньне – гэта асэнсаваньне кепскага мінулага, да якога ня трэба вяртацца, ад якога трэба пазбаўляцца. Такое пакаяньне адбылося ў Нямеччыне пасьля Другой усясьветнай вайны. Вядома, сёньня ў Нямеччыне нікому і ў галаву не прыйдзе, ні з палітыкаў, ні з простых людзей, сказаць: ах, як добра было за Гітлерам, якія цудоўныя аўтабаны ён пабудаваў, як падняў эканоміку! А ў нас падобнае магчыма. Людзі настальгуюць па савецкім мінулым, забываючы пра тыя мільёны ахвяраў, коштам якіх была здабытая танная каўбаса”.
Шэін: “У фільме шырока выкарыстаная старая і новая хроніка. Прыкладам, адзін са штатных прапагандыстаў БТ гаворыць, што “мэта сучасных пратэстантаў у Беларусі адна – зьнішчыць праваслаўе”. А наколькі сапраўды існуе тут нейкая пагроза праваслаўнай царкве?”
Шэін: “Тое, што гаворыць у фільме небезьвядомы таварыш Яўген Новікаў, вядучы перадачы “По существу”, – гэта беспадстаўнае навешваньне ярлыкоў, якія выкарыстоўваліся і ў Савецкім Саюзе. Больш за тое, ён прыводзіць яшчэ адзін, чыста савецкі, штамп: маўляў, пратэстанты зьдзяйсьняюць “жертвоприношения”. Дзякуй Богу, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў яшчэ не прыпісваюць гэтых “жертвоприношений”. Як казаў Гебельс, чым большая хлусьня, тым лягчэй могуць у яе паверыць. А калі гаварыць пра нейкую пагрозу праваслаўнай канфэсіі, то яе, на мой погляд, няма. Вернікі-пратэстанты стаяць за тое, каб чалавек будаваў сваё жыцьцё паводле біблейскіх каштоўнасьцяў. Калі ў Беларусі сапраўды будзе паўнацэнная свабода веравызнаньня, то я перакананы, што любой рэлігійнай канфэсіі будзе ад гэтага толькі карысьць. І гэта тое, да чаго мы ўсе – і вернікі, і нявернікі – павінны імкнуцца”.
Скобла: “Часам ад вернікаў і нявернікаў можна пачуць спасылкі на Біблію: уся ўлада ад Бога, падпарадкоўвайцеся ўладам. Але ж пратэстанты не падпарадкоўваюцца, а наадварот…”
Шэін: “Падобныя апэляцыі актыўна выкарыстоўваліся яшчэ савецкімі спэцслужбамі. КДБ, калі спрабаваў вербаваць вернікаў, казаў пра тое ж. Але, па-першае, такіх цытатаў у Бібліі няма, ёсьць падобныя. Сьвяшчэннае Пісаньне канкрэтна гаворыць пра іншыя рэчы: чалавек і хрысьціянін мусіць перадусім падпарадкоўвацца Божым законам. Калі зямныя законы прымушаюць людзей рабіць рэчы, нязгодныя зь іх сумленьнем, тады кожны хрысьціянін, любы чалавек добрай волі павінны слухацца законаў чалавечага сумленьня. Гэта дазваляе і Біблія”.
Міхась Скобла: “Аляксей, дзеяньне ў вашым фільме адбываецца ў 50-я, у 70-я гады мінулага стагодзьдзя. Вядома, што СССР быў атэістычнай краінай, дзяржава, як магла змагалася з рэлігіяй, якую з усіх трыбунаў называлі “опіюмам для народу”. І ўсё ж уражваюць судовыя выракі дзеячам пратэстанцкага руху: расстрэл або 25 гадоў. Чаму дзяржава ішла на гэткія суровыя меры?”
Аляксей Шэін: “Савецкая камуністычная ўлада гэтак сурова ставілася ня толькі да пратэстантаў,
Пасьля вайны ўзьнялася хваля рэпрэсіяў супраць вернікаў-пратэстантаў, і яна трывала да сьмерці Сталіна ...
Скобла: “Падчас здымкаў фільму вы сустракаліся з многімі пратэстантамі, якія пацярпелі за веру. Уладзімер Канатуш, Эрнэст Сабіла, Павал Ячнік, Пятро Палхоўскі… Што вас уразіла ў гэтых людзях?”
Шэін: “Найбольш мяне зьдзівіла, па-першае, ахвярнасьць гэтых людзей, а па-другое, іх гатовасьць да дараваньня. Людзі, якія прайшлі катаваньні ў турмах, прайшлі лягеры, ня маюць у сэрцах аніякай крыўды, яны гатовыя дараваць сваім крыўдзіцелям. Яны ведаюць, што сапраўды былі пакараныя за сваю веру, за тую свабоду, якая нібыта давалася савецкай канстытуцыяй. Я думаю, што для нас гэта – прыклад. Сёньня мы можам сказаць, што ў савецкай Беларусі існаваў шырокі дысыдэнцкі рух. А калі ў нас ёсьць такія героі веры, якія засталіся вернымі сваім перакананьням перад тварам сьмерці, то гэта павінна дадаваць нам сілаў і ўпэўненасьці ў будучыні нашай краіны. Мне часам даводзілася чуць, асабліва на пачатку 90-х, такія выказваньні: маўляў, беларусы ня вартыя незалежнасьці, незалежнасьць і свабода зваліліся ім, як сьнег на галаву, абсалютна нечакана. Я з гэтым катэгарычна ня згодны. У Беларусі быў шырокі дысыдэнцкі рух людзей, якія былі нязгодныя з сыстэмай, якая ўсталявалася на той час, пратэстанты не аддавалі сваіх дзяцей ні ў піянэры, ні ў камсамол”.
Скобла: “Самае істотнае, можа быць, што гэта быў сыстэмны рух”.
Беларусь была цэнтрам нелегальнага хрысьціянскага кнігадрукаваньня ў Савецкім Саюзе ...
Шэін: “Так, гэта быў шырокі сыстэмны рух, і шырыня гэтага руху ня сьнілася, скажам, дысыдэнтам, пра якіх мы пачулі пасьля распаду СССР. Ступень узаемадзеяньня паміж хрысьціянскімі суполкамі, абмен досьведам выжываньня і сёньня ўражваюць. І яшчэ адна вельмі цікавая рэч – маштаб нелегальнага друку, які існаваў у Беларусі. Як аказалася, Беларусь была цэнтрам нелегальнага хрысьціянскага кнігадрукаваньня ў Савецкім Саюзе. Беларусы і тады працягвалі справу Скарыны, друкавалі тут Біблію, духоўную літаратуру і адпраўлялі на ўсход. Падчас здымкаў фільма я знайшоў людзей, якія займаліся гэтай справай, мы знайшлі друкарскія станкі, знайшлі выданьні і Бібліі, і духоўнай літаратуры на самых розных мовах Савецкага Саюзу: на беларускай, на расейскай, на ўкраінскай, на грузінскай, нават на асэтынскай”.
Скобла: “У часы, калі кожная друкарка была на ўліку ў КДБ, у Беларусі існавалі падпольныя друкарні?”
Існавалі такія партатыўныя друкарні, якія можна было хутка сабраць і перавезьці на мапедзе незаўважна з аднаго лесу ў другі ...
Шэін: “Так, прычым розныя па сваіх памерах. Пачыналася ўсё з друкаркі. Потым людзі навучыліся рабіць матрыцы. Быў такі самы просты мэтад – “сінька”, з яго дапамогай можна было зрабіць на адной матрыцы сто асобнікаў. Шоўкакаграфія дазваляла рабіць яшчэ большую колькасьць асобнікаў. Існавалі такія партатыўныя друкарні, якія можна было хутка сабраць і перавезьці на мапедзе незаўважна з аднаго лесу ў другі. Былі і большыя друкарні, падобныя на афсэт, і для таго, каб іх разьмясьціць, трэба было мець хляўчук, падвал ці кватэру ў горадзе. І калі я пра гэта даведаўся, калі пабачыў гэтыя станкі, я зразумеў, што маштаб нелегальнага друку быў на самым высокім узроўні. Трэба ж было ня толькі надрукаваць, трэба было мець падпольную сыстэму кур’ераў, якія маглі кнігі на грузінскай ці асэтынскай мове даставіць на Каўказ ці ў іншыя рэгіёны Савецкага Саюзу. То бок, арганізацыя і падыход да справы былі на такім узроўні, які нас можа толькі зьдзівіць”.
Скобла: “У фільме паказаная хроніка аднаго судовага працэсу, на якім судзьдзя распытвае хлопчыка-падлетка: “А што ты пра Чапаева, а што ты пра Леніна ведаеш?” У 30-я гады родных часам прымушалі адмовіцца ад сваякоў, якія траплялі ў лік “ворагаў народу”. А як паводзіліся сем’і перасьледаваных і асуджаных пратэстантаў?”
Шэін: “Наколькі я пераканаўся, сем’і, як правіла, былі вельмі добрай падтрымкай для тых людзей, якія апынуліся ў лягерах і турмах, жонкі і дзеці сапраўды былі апірышчам для іх. У фільме Ўладзімер Канатуш расказвае, як са сталінскага лягеру напісаў ліст да сваякоў і папрасіў, каб яму прыслалі слова. (Нельга было згадваць, якое слова маецца на ўвазе.) І сваякі акуратна разабралі Біблію, загарнулі ў яе старонкі цыбуліны і прыслалі. Калі б не было такой патрымкі, асуджаным было б нашмат цяжэй пераносіць выпрабаваньні”.
Скобла: “Нечакана для сябе ў вашым фільме я пабачыў свайго дзядзьку Івана Шугалу, пабачыў вёску Барадзічы на Зэльвеншчыне, дзе праводзіў у бабулі летнія вакацыі. Бабуля, верніца-баптыстка, брала мяне з сабой у малітоўны дом. Дзядзька ў 1970 годзе быў асуджаны за незарэгістраваную рэлігійную дзейнасьць. Сёньня барадзіцкія і зэльвенскія баптысты кажуць, што нарэшце прычакалі свабоду веравызнаньняў. Здымаючы фільм, вы іх не расчароўвалі?”
Пастар Эрнэст Сабіла і сёньня ходзіць пад артыкулам, ён і сёньня парушае Крымінальны кодэкс, як ён гэта рабіў у 1950 годзе...