Тыдзень у фатаздымках, 7 — 13 лютага

7 лютага, нядзеля - Лявон Вольскі разьліваў у “Камяніцы” піва.

8 лютага, панядзелак - Акцыю салідарнасьці на Кастрычніцкай разагналі адразу пасьля пачатку

9 лютага, аўторак - Фэрмэры Гомельшчыны на сваім штогадовым сходзе вырашылі зьвярнуцца па абарону ад чыноўнікаў да старшыні камітэту Дзяржаўнага кантролю Зянона Ломаця.

10 лютага, серада - У Горадні адбылася акцыя салідарнасьці з івянецкімі палякамі

10 лютага, серада - У Менску адкрылася 17-я міжнародная кніжная выстава-кірмаш.

11 лютага, чацьвер - Партыя БНФ выступіла з прапановай правесьці агульнанацыянальны рэфэрэндум за захаваньне нізкага мыта на імпартныя аўтамабілі.

11 лютага, чацьвер - У Гомелі аштрафавалі прызыўніка Яўгена Якавенку

12 лютага, пятніца - Пачалася дзяржаўная культурніцкая кампанія “Беларусь — гэта мы”.

12 лютага, пятніца - Затрыманых за зброю лётчыкаў, у тым ліку беларуса Міхаіла Петухова, дэпартавалі з Тайлянду

12 лютага, пятніца - У Белдзяржунівэрсытэце адзначылі кітайскі Новы год.

13 лютага (па беларускім часе), субота - Беларускія спартоўцы на адкрыцьці зімовых алімпійскіх гульняў у Ванкувэры.

13 лютага, субота - Тры дзясяткі прадпрымальнікаў магілёўскага рынку «Грабянёўскі» вымушаныя былі прыпыніць гандаль, каб абараніць ад супрацоўнікаў падатковай інспэкцыі трох сваіх калегаў.

13 лютага, субота - У Віцебску над ракою Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг у гонар Дня закаханых.

13 лютага, субота - Пачалася Масьленіца.