Слухачы Радыё Свабода абмяркоўваюць сытуацыю вакол Саюзаў палякаў у Беларусі; выказваюць сваё стаўленьне да прэзыдэнцкіх выбараў ва Ўкраіне і параўноўваюць жыцьцё ў Беларусі і ва Ўкраіне; выказваюць свае прапановы, як зрабіць мясцовыя выбары сумленнымі і празрыстымі.
Пачнем праграму з тэлефанаваньняў наконт канфлікту вакол Саюзу палякаў у Беларусі:
Спадар Уладзімер, Мазыр: «Добры дзень, „Свабода“. Мітусьня вакол Саюзу палякаў у Беларусі насьцярожвае. Палякі, што жывуць у Беларусі, — гэта грамадзяне Рэспублікі Беларусь і падпарадкоўваюцца яе законам. Пані Борыс пераабралі, ёсьць афіцыйны Саюз палякаў. Чаму такія высокапастаўленыя асобы, як прэзыдэнт Польшчы пан Качыньскі і іншыя дазваляюць сабе ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, робячы нейкія заявы? Гэта асабліва зьдзіўляе на фоне наладжваньня адносінаў з Эўразьвязам. Ці паны з Польшчы лічаць беларусаў сваёй вотчынай, якой можна дыктаваць свае ўмовы?»
Спадар Мікалай: «Пасьля падзей вакол Дома палякаў у Івянцы ўладам удалося сутыкнуць ілбамі палякаў, якія жывуць у Беларусі. Але гэтым самым сапсавалі адносіны з Польшчай і Эўразьвязам наагул. Каму гэта выгадна?»
На пытаньне спадара Мікалая адказвае палітоляг Юры Чавусаў:
«Па вялікім рахунку, гэта нявыгадна Беларусі ў цэлым. Гэта выгадна толькі тым сілам у атачэньні беларускага кіраўніка, якія выступаюць за згортваньне дыялёгу Беларусі з Захадам. Па вялікім рахунку, гэта правакацыя, скіраваная на тое, каб нашы бліжэйшыя суседзі — Польшча, у прыватнасьці, — акцэнтавалі ўвагу на гэтай ганебнай сытуацыі і забыліся на пытаньні выбарчага працэсу, на пытаньні дэмакратызацыі Беларусі ўвогуле па правах чалавека. Гэта, скажам так, зручная для ўладаў магчымасьць зьвесьці спрэчкі з Захадам да нейкага канкрэтнага пытаньня, якое ня тычыцца зьменаў у Беларусі ўвогуле».
Нагадаем, што сёньня на сайце «Свабоды» адбылася онлайн-канфэрэнцыя з прадстаўнікамі двух Саюзаў палякаў: афіцыйнага — Мечыслава Лысага і незарэгістраванага — Андрэя Пачобута.
Працягваем праграму «Званкі на Свабоду». Шмат слухачоў «Свабоды» надзвычай эмацыйна абмяркоўваюць прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне:
«Мая рідна Ўкраіна! Зноў цябе згвалтавала Расейская імпэрыя. Спачуваю нацыянальным сілам Ўкраіны, а таксама нацыянальным сілам у Беларусі, якія таксама цярпяць ад імпэрскіх замашак Расеі. Людзі добрыя, дапамажыце Ўкраіне і Беларусі! Барыс зь Менску».
Спадар: «Я хачу адказаць вашым слухачам, якія на мінулым тыдні расхвальвалі, як добра жывецца ў Беларусі і як дрэнна ва Ўкраіне. Я сам неаднаразова бываў на Украіне, апошнім разам у верасьні. Пра што тут казаць? Тая ж бульба на Ўкраіне на 30 адсоткаў таньнейшая. Бляшанка кількі таньнейшая ўтрая. А калі скажаш, што ў нас і людзі прападаюць, то зусім па-іншаму пачынаюць людзі ставіцца да Беларусі. Кажуць: «Мы нават не маглі паверыць, што ў вас такія цэны і такое жыцьцё. Я проста хачу зьвярнуцца да нашай апазыцыі. Можа, ня варта чарговы раз станавіцца пад дубінкі спэцназу ў цэнтры Менску, а зрабіць акцыю салідарнасьці са зьніклымі дзе-небудзь у Кіеве, Маскве і іншых гарадах, дзе ёсьць беларусы? Гэта дасьць больш карысьці. Бо ніхто не ўяўляе, што тут у нас робіцца».
Хвалюе слухачоў Радыё Свабода і сытуацыя зь мясцовымі выбарамі ў Беларусі. Некаторыя выказваюць свае меркаваньні, як правесьці сумленныя выбары:
Спадар Віктар: «У камісіях павінен абавязкова прысутнічаць прадстаўнік ад кандыдата ў дэпутаты. Гэта зацікаўлены чалавек, з правам праверкі падліку галасоў».
Званок слухача Радыё Свабода камэнтуе юрыст, адмыслоўца ў пытаньнях выбарчага заканадаўства Сяргей Альфер:
«Калі мы кажам пра вылучэньне прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі, то, у першую чаргу, сябрамі выбарчых камісій павінны быць прадстаўнікі палітычных партый. Палітычныя партыі ва ўсім сьвеце — адзіная арганізацыя, мэта зьяўленьня якой — удзел у выбарах і правядзеньне сваёй праграмы праз выбраных прадстаўнікоў. Гэта людзі, якія кантралююць прадстаўнікоў ад іншых палітычных партыяў, таму што ідзе рэальная канкурэнцыя паміж партыямі. Знаходжаньне такіх людзей у камісіях і не дазваляе фальшаваць вынікі выбараў.
А што тычыцца прадстаўнікоў ад кандыдатаў, — зразумела, калі кандыдатаў будзе, напрыклад, 20 і кожны прадстаўнік будзе мець права знаходзіцца ў камісіі, то гэта ня вельмі добра. У шэрагу краінаў такія прадстаўнікі могуць быць сябрамі камісій з дарадчым голасам. Паводле свайго статусу яны, напэўна, больш набліжаныя да назіральнікаў. Але гэта пільнае назіраньне, якое не дазваляе сябрам выбарчай камісіі парушаць закон».
Адгукаюцца слухачы «Свабоды» і на апошнія гарачыя падзеі ў краіне:
Спадар: «Разгон мірнай акцыі пратэсту ў Менску ў гонар гадавіны незаконнага зьняволеньня прадпрымальнікаў Аўтуховіча і Асіпенкі паказвае, што ў грамадзянаў Беларусі адсутнічаюць якія-кольвек канстытуцыйныя правы на правы і свабоду».
Нагадаю, што тэлефон «Свабоды» ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для смс-паведамленьняў: +375 29 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.