Cямі недзяржаўным выданьням адмоўлена ў рэгістрацыі, дзесяць ня маюць магчымасьці распаўсюду празь дзяржаўныя прадпрыемствы “Белпошта” і “Белсаюздрук”, прадстаўніцтвам пераважнай бальшыні замежных СМІ ўлады не даюць акрэдытацыі.
Гэтыя ды іншыя факты — сьведчаньні праблемаў, зь якімі сутыкаюцца ў сваёй працы незалежныя журналісты ў Беларусі — агучаныя на прэсавай канфэрэнцыі, якую сёньня правяла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
8 лютага заканчваецца пэрыяд перарэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі згодна з прынятым год таму новым законам аб СМІ. Ацэньваючы гэты пэрыяд працы айчынных сродкаў масавай інфармацыі, юрыст, намесьнік старшыні БАЖу Андрэй Бастунец падзяліў яго на два этапы. Першыя паўгода жыцьця з новым законам, па ягоных словах, дачыненьні журналістаў з уладамі былі адносна бесканфліктнымі. Але, пачынаючы са жніўня, сытуацыя пагоршылася. Двойчы ўносіліся зьмены ў парадак рэгістрацыі СМІ, а зь верасьня сілавыя структуры пачалі перасьлед журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі мэдыямі. Апошні факт — арышт супрацоўніка тэлеканалу “Белсат” Івана Шульгі. Высновы спадара Бастунца на сёньня наступныя:
“У асноўным прававая база існаваньня сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі пасьля прыняцьця закону пагоршылася. Аднак на сытуацыю ў сфэры СМІ ў першую чаргу ўплываюць не заканадаўчыя акты, а практыка іх прымяненьня, якая залежыць як ад унутранай сытуацыі ў краіне, так і ад зьнешнепалітычных фактараў”.
Старшыня БАЖу Жана Літвіна нагадала, што беларускія ўлады ніяк ня хочуць адмовіцца ад навязваньня СМІ прапагандысцкіх функцый. Асабліва выразна гэта відаць напярэдадні і падчас выбарчых кампаніяў.
“Заўсёды набліжэньне выбарчых кампаніяў, асабліва гэтых самых важных, прэзыдэнцкіх — гэта знак бяды для СМІ. У 2001 годзе мы страцілі пасьля выбараў палову грамадзка-палітычных незалежных газэтаў. Пасьля выбарчай кампаніі 2006 году дзевятнаццаць недзяржаўных грамадзка-палітычных выданьняў былі пазбаўленыя магчымасьці распаўсюджвацца праз сыстэму “Белпошты” і “Белсаюздруку”. Я ўсё гэта называю незваротнымі стратамі, якія інфармацыйная прастора нясе па выніках кожнай выбарчай кампаніі”.
Новы закон яшчэ больш спрашчае сыстэму закрыцьця інфармацыйных выданьняў. Паводле ягоных палажэньняў пад пагрозай закрыцьця ўжо апынулася газэта “Народная воля”. У такой сытуацыі актуальным выглядае заклік да журналісцкай салідарнасьці, пра якую ў зьвязку з арыштам сілавымі структурамі 3 лютага супрацоўніка тэлеканалу“Белсат” Івана Шульгі нагадаў прадстаўнік тэлеканалу Міхась Янчук:
“Івана вінавацілі паводле больш значнага артыкула, але ў іх не атрымалася. Як журналісты зьявіліся ў такой колькасьці, то яны проста спалохаліся, і яны ўсе зьбеглі менавіта тады, калі прыйшлі журналісты. І гэта — сіла журналісцкай салідарнасьці ў дзеяньні”.

Пасьля выбарчай кампаніі 2006 году 19 недзяржаўных выданьняў былі пазбаўленыя магчымасьці распаўсюджвацца праз “Белпоштe” і “Белсаюздрук” ...