Сёньня ў Беларусі завяршылася фармаваньне ўсіх акруговых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў, прызначаных на 25 красавіка. Найбольшы конкурс зафіксаваны ў сталіцы. Тут на месцы ў дзевяці раённых камісіях (з правамі акруговых) прэтэндавалі 202 чалавекі.
Камісіі фармавалі на сумесным паседжаньні прэзыдыюму Менскага гарсавету і выканкаму. Юрыст Юрась Чавусаў, які прадстаўляў тут інтарэсы Беларускага Народнага Фронту, распавёў “Свабодзе”:
“Ад БНФ увогуле ў раённыя камісіі прапаноўвалася 18 чалавек: 9 — ад Партыі БНФ і 9 — ад грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”. Уключылі ж у камісіі — 6: двух — ад партыі і чатырох — ад грамадзкага аб’яднаньня. Такім чынам, траціна нашых вылучэнцаў у раённыя камісіі патрапіла”.
Беларуская партыя левых “Справядлівы сьвет” мае ў камісіях чатырох сваіх прадстаўнікоў, Аб’яднаная грамадзянская партыя — двох.
Сям-там апазыцыянэры нават будуць “перакрыжоўвацца”. Прыкладам, у Кастрычніцкай камісіі сустрэнуцца народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка з АГП і Юрась Пальчэўскі з Партыі БНФ. Ці магчыма супрацоўніцтва асобаў, які прадстаўляюць розныя кааліцыі: АГП — Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы, БНФ — Беларускі незалежніцкі блёк?
Намесьнік старшыні менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Канапацкі, да якога я зьвярнуўся з гэтым пытаньнем, настроены аптымістычна:
“Як для прадстаўнікоў АДС, так і для прадстаўнікоў БНБ асноўнай задачай у гэты час зьяўляецца правядзеньне адкрытых, галосных і сумленных выбараў. Таму, я лічу, на гэтай глебе проста павінна быць сумесная супраца”.
Такой жа думкі прытрымліваецца і сакратар ЦК партыі “Справядлівы сьвет” Валеры Ўхналёў:
“Канечне. Гэта неабходна. І, я думаю, гэта атрымаецца, незалежна ад таго, хто ў якіх блёках. Мэта ў нас — адна. І я ня думаю, што будуць нейкія праблемы альбо непаразуменьне паміж сябрамі камісіяў, якія прадстаўляюць — як адны, так і другія — дэмакратычныя сілы”.
Усяго сёлета партыйцаў у сталічных камісіях— 25. Сярод іх 8 сябраў КПБ, 6 — ЛДП, 4 — “Справядлівага сьвету”, 3 — сацыяльна-спартовай партыі, па 2 — АГП і БНФ.
Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік заўважае: на этапе фармаваньня акруговых камісіяў партыі ня толькі ў Менску, але па ўсёй Беларусі вядуць сябе больш актыўна, параўнальна з вылучэньнем у склад тэрытарыяльных камісіяў:
“Палітычныя партыі накіравалі 468 прадстаўнікоў, што складае 8,5% ад агульнай колькасьці вылучэнцаў”.
Для параўнаньня застаецца толькі нагадаць, што ў тэрытарыяльныя камісіі партыі прапанавалі ўсяго 149 чалавек — 1,1% ад агульнай колькасьці вылучэнцаў.