Жыхар Талачына Мікола Пятрушэнка паведаміў “Свабодзе”, што міліцыянты разагналі пікет жыхароў гораду, якія пратэставалі супраць бязьдзеяньня мясцовых уладаў.
Сп.Пятрушэнка распавёў, што больш за месяц на тэрыторыі паловы гораду не працуюць водаразборныя калёнкі. Вуліца Дарожная і прылеглыя вуліцы да тэкстыльнай фабрыкі засталіся без вады.
Жыхары зьвярталіся са скаргамі ў камунальную гаспадарку, але, паводле Міколы Пятрушэнкі, ніякіх адказаў не атрымалі.
4 лютага жанчыны запрасілі да сябе карэспандэнта Івана Шульгу. Але яго арыштавалі на 10 сутак.
Сёньня ў Талачын прыехалі міліцыянты з Віцебску. У 7.20 раніцы на знак пратэсту супраць бязьдзеяньня ўладаў некалькі чалавек паспрабавалі перакрыць вуліцу. Міліцыянты адразу разагналі пікет.