Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы будуць і надалей удзельнічаць у выбарчай кампаніі. Такое рашэньне прынятае сёньня на паседжаньні прэзыдыюму апазыцыйнай кааліцыі.
На прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася адразу пасьля паседжаньня прэзыдыюму Палітрады, былі агучаныя вынікі ўдзелу прадстаўнікоў АДС у першым этапе выбарчай кампаніі. Апазыцыйная кааліцыя вылучала ў склад тэрытарыяльных камісій 58 кандыдатаў. Уключана толькі 15, у тым ліку:
Такім чынам, толькі 22 працэнты ад агульнай колькасьці вылучэнцаў АДС трапілі ў тэрытарыяльныя камісіі. Тым ня менш прэзыдыюм Палітрады АДС лічыць магчымым і надалей удзельнічаць у выбарчай кампаніі. Гэтае рашэньне тлумачыць сябра прэзыдыюму Леў Марголін:
«Пакуль што ёсьць сэнс у гэтым. Бо мы яшчэ ня ведаем, як будуць фармавацца акруговыя й участковыя камісіі, гэта найбольш ключавыя зьвёны ў гэтым ланцугу. І другое — гэта палітычная кампанія. Мы павінны давесьці да шараговых людзей, што ў нас ёсьць канкрэтная праграма, як змагацца з тымі выклікамі часу, што выявіліся ў эканоміцы й сацыяльнай сфэры. А таксама паказаць, што ў нас ёсьць людзі для мэтанакіраванай барацьбы».
Свае намеры прэзыдыюм Палітрады сфармуляваў у канкрэтнай праграме. У прыватнасьці, заяўлена, што «ніякай лібэралізацыі выбарчага працэсу ў Беларусі не адбываецца». Пракамэнтаваў гэта «Свабодзе» старшыня АГП Анатоль Лябедзька:
«Улада дае зразумець, што пакідае за сабой права прызначаць дэпутатаў, а не аддаваць гэта выбаршчыкам. Па-другое, яна не зьбіраецца зьмяняць прынцыпы й правілы фармаваньня выбарчых камісій. І гэта зьвязана з тым, што сьледам за выбарамі ў мясцовыя саветы крочыць прэзыдэнцкая кампанія. Таму калі нешта й будзе адбывацца, то гэта толькі штрыхі да старога партрэту, старога складу выбарчых камісій. Ілюзій у нас не павінна быць».
Сёньняшняе паседжаньне прэзыдыюму Палітрады АДС прайшло ў пашыраным складзе. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі «Эўрапейскай кааліцыі» й Беларускай партыі жанчын «Надзея».
Тлумачыць лідэр «Эўрапейскай кааліцыі» Мікалай Статкевіч:
«Трэба прызнаць за факт, што ў Беларусі сярод апазыцыі адбылося непаразуменьне. Я мяркую, што гэта ўжо ў мінулым і таму трэба найхутчэй знаходзіць паразуменьне. Мы пачынаем з малога: дамовіцца на мясцовых выбарах пра разьмеркаваньне акругаў, каб не было сутыкненьня інтарэсаў між нашымі кандыдатамі, а таксама дамовіцца пра каардынацыю ў вылучэньні нашых людзей у выбарчыя камісіі і ў назіраньні».
- 9 — ад партыі левых «Справядлівы сьвет»;
- 4 — Аб’яднаная дэмакратычная партыя;
- 2 — ад БСДП (Грамада).
Такім чынам, толькі 22 працэнты ад агульнай колькасьці вылучэнцаў АДС трапілі ў тэрытарыяльныя камісіі. Тым ня менш прэзыдыюм Палітрады АДС лічыць магчымым і надалей удзельнічаць у выбарчай кампаніі. Гэтае рашэньне тлумачыць сябра прэзыдыюму Леў Марголін:
«Пакуль што ёсьць сэнс у гэтым. Бо мы яшчэ ня ведаем, як будуць фармавацца акруговыя й участковыя камісіі, гэта найбольш ключавыя зьвёны ў гэтым ланцугу. І другое — гэта палітычная кампанія. Мы павінны давесьці да шараговых людзей, што ў нас ёсьць канкрэтная праграма, як змагацца з тымі выклікамі часу, што выявіліся ў эканоміцы й сацыяльнай сфэры. А таксама паказаць, што ў нас ёсьць людзі для мэтанакіраванай барацьбы».
Улада дае зразумець, што пакідае за сабой права прызначаць дэпутатаў, а не аддаваць гэта выбаршчыкам.