Уладзімер Навасяд, Сяргей Скрабец і Мікола Статкевіч увайшлі ў склад дэлегацыі ад “Эўрапейскай кааліцыі”, якой даручана правесьці двухбаковыя кансультацыі з яшчэ двума блёкамі АДС (Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы) і БНБ (Беларускі незалежніцкі блёк).
Да такога рашэньня каардынацыйны камітэт “Эўрапейскай кааліцыі” прыйшоў пасьля абмеркаваньня сытуацыі з выбарчай кампаніяй. “Эўрапейцы” выказалі шкадаваньне, што не удаецца арганiзаваць супольную сустрэчу ўсiх трох апазыцыйных каалiцыяў, каб дамовiцца аб каардынацыi сваiх дзеяньняў.