Паводле пастановы Генэральнай Асамблеі ААН 27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяраў Галакосту. У гэты дзень у 1945 годзе быў вызвалены буйнейшы нацысцкі лягер сьмерці Асьвенцым. Сваю трагедыю Галакосту перажыла і Беларусь.
Паводле меркаваньня доктара гістарычных навук, прафэсара Эмануіла Ёфэ, у гады Другой усясьветнай вайны на тэрыторыі Беларусі загінулі 805 тысяч габрэяў. У тым ліку 90 тысяч чалавек, дэпартаваных з Аўстрыі, Нямеччыны, Нідэрляндаў, Вугоршчыны, Польшчы, Чэхіі й Францыі. У Менску знаходзілася адно з самых буйных гета на тэрыторыі Эўропы.
Старшыня Рэспубліканскага фонду “Галакост” Іна Герасімава кажа:
“Чаму мы лічым, што гэта дзень асаблівы? Каб гэта тэма не забывалася. Не габрэямі. Мы лічым, што гэта дзень памяці ня толькі габрэяў, а іншых народаў, якія ўзгадваюць гэтых людзей. У габрэяў ёсьць свае памятныя дні, у розных краінах свае трагічныя даты. А гэты дзень задумваўся як дзень, калі грамадзтва ўзгадвае людзей, якіх забівалі толькі за тое, што яны нарадзіліся людзьмі такой нацыянальнасьці”.
Сёньня прадстаўніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый ў Беларусі і грамадзкае аб’яднаньне “Рэспубліканскі фонд “Галакост” у Палацы культуры вэтэранаў ладзяць жалобную імпрэзу, распавяла Іна Герасімава:
“Мы ладзім такія мерапрыемствы сумесна з ААН ужо чацьвёрты раз. Зьбяруцца прадстаўнікі пасольстваў тых краінаў, на тэрыторыі якіх быў Галакост. Яны будуць запальваць памінальныя сьвечкі ў памяць аб сваіх грамадзянах, што загінулі ў Галакосьце”.
На гэтай жалобнай імпрэзе адбудзецца і прэзэнтацыя кнігі былога вязьня Менскага гета Валянціна Скоблы “На ацалелым чаўне”.
У гэты дзень у Бэрліне адкрываецца фотавыстава заслужанага архітэктара Беларусі, старшыні Саюза беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і абшчын Леаніда Левіна “Галакост: погляд праз 65 гадоў:
“Побач з Бундэстагам ў вялікай выставачнай залі будзе прадстаўлена 50 маіх працаў. На іх заклік толькі да аднаго: не – вайне. Гэта і Хатынь, і помнік дзецям, што загінулі ў Чырвоным беразе каля Жлобіну, цэлая сэрыя помнікаў Галакосту: і Яма, Слуцак, Гарадзея, дзесяткі безыменных помнікаў ахвярам гета”.
Па ўсёй Беларусі сёньня пройдуць жалобныя мерапрыемствы. У сталіцы ўскладуць кветкі да помнікаў ахвярам менскага гета на вуліцы Сухой, а таксама да мэмарыялу “Яма”.