У вайсковых частках адмянілі вечаровы адбой, каб салдаты паглядзелі на Першым нацыянальным тэлеканале фільм «Тэхналёгія правакацый» пра моладзевых актывістаў. Паказ прызначаны на 21:50. Пра гэта паведамілі «Свабодзе» салдаты з чатырох вайсковых частак.
26 студзеня ў судзе Першамайскага раёну Менску з аўтарамі «Панарамы тыдня» сустрэнецца сустаршыня аргкамітэту для стварэньня БХД Георгі Зьмітрук. Ён патрабуе абвяржэньня паклёпніцкіх зьвестак і 128 мільёнаў рублёў маральнай кампэнсацыі за абразу.
Раней салдат прымушалі глядзець фільм БТ «Малады фронт»: Кіднэпінг".
Раней салдат прымушалі глядзець фільм БТ «Малады фронт»: Кіднэпінг".