Тыдзень у фатаздымках. 17 — 23 студзеня

17 студзеня, нядзеля - Некалькі дзясяткаў чалавек сабраіся ў нядзелю ў Купалаўскім скверу, каб пагуляць у сьнежкі.

17 студзеня, нядзеля - Ва Ўкраіне прайшоў першы тур прэзыдэнцкіх выбараў

18 студзеня, панядзелак - Віцебскі Першамайскі раённы суд пачаў разгляд справаў грамадзкіх актывістаў Алеся Галаваня і Валера Раманенкі (на фота).

19 студзеня, аўторак - 19 студзеня праваслаўныя вернікі адзначылі сьвята Вадохрышча.

19 студзеня, аўторак - У штаб-кватэры БНФ адбылася дыскусія вакол зносу прыватнага сэктару у Менску

19 студзеня, аўторак - Чарга на навазыбкаўскім пераходзе. 18 студзеня Аляксандар Лукашэнка падчас нарады ў памежных пытаньнях выказаў занепакоенасьць у сувязі з інфармацыяй, якая паступае да яго зь беларуска-расейскай мяжы. “Насуперак нашым дамоўленасьцям, нібыта адбываецца ўзмацненьне кантролю на мяжы”, — заявіў Лукашэнка.

19 студзеня, аўторак - На адкрыцьці выставы, прысьвечанай пісьменьніку Васілю Быкаву, у Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры.Тадэвуш Стружыцкі, Ігар Ліхавы, Генрык Літвін.

20 студзеня, серада - У Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага ў Менску стартаваў гарадзкі конкурс сьнежна-ледзяных скульптур і кампазыцый.

20 студзеня, серада - Рэспубліканская навукова-мэтадычная рада па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры вырашала лёс помніка архітэктуры ў Горадні. Дом купца Крэйцэра ў стылі мадэрн на вул. Сацыялістычнай, 44 (глядзі на здымку) павінен быць захаваны.

20 студзеня, серада - У Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» адбылося адкрыцьцё выставы чатырох беларускіх мастакоў. Кожная з экспазыцыяў выставы — пэрсанальная.

21 студзеня, чацьвер - У Івянцы Валожынскага раёну адбыўся сход мясцовага аддзелу Саюзу палякаў, які застаўся верны арганізацыі на чале з Анжалікай Борыс. Чальцы не прызнаванага ўладай Саюзу палякаў не пусаюць старшыню праўладнага саюзу Станіслава Сямашку ў Польскі дом.

21 студзеня, чацьвер - У Івянцы Валожынскага раёну адбыўся сход мясцовага аддзелу Саюзу палякаў, які застаўся верны арганізацыі на чале з Анжалікай Борыс, якая ня мае рэгістрацыі і не прызнаецца ўладамі. Удзельнікі сходу выказалі падтрымку Тэрэсе Собаль, якая ўзначальвае мясцовую арганізацыю Саюзу палякаў і Дом польскі.

21 студзеня, чацьвер - У Жодзіне бацькі школьніка Янкі Лапіцкага працягваюць змаганьне за права навучаць свайго сына на беларускай мове. Яны падалі ў суд на мясцовыя ўлады, якія не забясьпечылі ім беларускамоўнага навучаньня.

22 студзеня, пятніца - Актывісты Маладых Хрысьціянскіх Дэмакратаў і Моладзі БНФ адзначылі ўгодкі пачатку паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага 1863 года.

22 студзеня, пятніца - У Першамайскім судзе Менску прайшоў працэс паводле пазову сустаршыняў аргкамітэту партыі Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага да Белдзяржтэлерадыёкампаніі і аглядальніка БТ Андрэя Крывашэева.

22 студзеня, субота - У Гомелі на тэрасе палаца Румянцавых-Паскевічаў адкрылася выстава лядовых скульптураў.