У Менску «Белэнэрга» і «Интер РАО ЕЭС» правялі сёньня чарговы раўнд перамоваў па транзыце расейскай электраэнэргіі ў краіны Балтыі і Калінінградзкую вобласьць і яе імпарце ў Беларусь. Заўтра ў Маскве пройдзе чарговы раўнд. Перамовы аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе пакуль не размарожаныя.
У беларускім Міністэрстве энэргетыкі паведамілі, што да канца гэтага тыдня плянуецца падпісаньне дакумэнтаў, перадае БЕЛТА. Камэнтуючы вынікі сёньняшняга раўнду перамоваў для Радыё Свабода, кіраўнік прэс-службы «Интер РАО ЕЭС» Цімур Бялоў паправіў, што падпісаньне дакумэнтаў плянуецца да канца наступнага тыдня:
«У „Интер РАО ЕЭС“ адзначаюць практычна канчатковае збліжэньне пазыцый удзельнікаў перамоваў. І спадзяюцца, што да канца наступнага тыдня ўдасца выйсьці на падпісаньне дакумэнтаў. Ужо цяпер бакі пачалі ўзгадненьне асноватворных палажэньняў і дадатковых пагадненьняў на 2010 год, доўгатэрміновых узаемазьвязаных дамоваў на пастаўку і транзыт электраэнэргіі. І чарговы раўнд перамоваў плянуецца правесьці 23 студзеня ў Маскве».