Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі пачнецца 14 лютага. Менавіта гэтая дата зацьверджаная сёньня на паседжаньні Цэнтральнай выбарчай камісіі, якая прадставіла плян кампаніі. Скончыцца вылучэньне 15 сакавіка, а ўжо на наступны дзень пачнецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты.
Права на агітацыю кандыдат у дэпутаты атрымае адразу пасьля афіцыйнай рэгістрацыі. Зыходзячы з гэтага, ЦВК сёньня адкарэктавала плян выбарчай кампаніі. Вырашана, што ўжо зь першага дня пачатку рэгістрацыі патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты павінны ведаць, у якіх канкрэтна месцах яны змогуць праводзіць свае масавыя перадвыбарчыя мерапрыемствы. Таму вызначаць гэтыя месцы менавіта да даты пачатку рэгістрацыі, а не пазьней, як спачатку плянавалася.
Апускаць бюлетэні будуць у скрыні, якія засталіся ад мінулых выбараў. Але закон не забараняе і зрабіць новыя. У тым ліку і празрыстыя, пра што сёньня публічна заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Зацьвердзілі сёньня і даты датэрміновага галасаваньня — з 20 да 24 красавіка. Асноўнае галасаваньне — 25 красавіка.
А ад 19 студзеня, пра што ўжо паведамляла “Свабода”, пачаўся першы этап выбарчай кампаніі — вылучэньне кандыдатаў у склад тэрытарыяльных камісіяў і іх фармаваньне.
Спэцыяліст у галіне выбараў Сяргей Альфер адзначае: менавіта на гэтым этапе найбольш адчуваюцца зьмены ў Выбарчы кодэкс, прынятыя напрыканцы 2009 году:
“Калі будуць уключаць прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных партыяў і дэмакратычных грамадзкіх арганізацыяў у выбарчыя камісіі. Тут нічога прынцыпова не зьмянілася, акрамя аднаго — цяпер ня менш за адну траціну камісіі павінны складаць прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў”.
Новая норма, на думку спадара Альфера, дазволіць грамадзкасьці мець хоць нейкі кантроль над тым, што адбываецца падчас выбараў. Бо раней дэмакратычных вылучэнцаў проста не ўключалі ў камісіі. Цяпер іх прадстаўніцтва будзе пашырана, кажа Сяргей Альфер:
“Фармулёўка “Ня менш як адна траціна”, дарэчы, не мае на ўвазе, што партыйных і грамадзкіх прадстаўнікоў не павінна быць і больш. Гэта падразумявае толькі, што менш за адну траціну ня можа быць. З другога боку, калі ў склад нейкай камісіі вылучаны адзін-два прадстаўнікі грамадзкасьці, яны павінны быць туды ўключаныя”.
ЦВК зацьвердзіла і каштарыс выбарчай кампаніі. На мясцовыя выбары будзе выдаткавана зь дзяржаўнага бюджэту 19,5 мільярда рублёў. Ці не зашмат гэта? — спыталіся журналісты ў Лідзіі Ярмошынай:
“Гэта ня тая істотная эканомія, пра якую можна было б казаць і якая паўплывала б істотна на эканоміку краіны. Самым галоўным зьяўляецца захаваньне палітычнай стабільнасьці. А за гэта ніякая цана не зьяўляецца, па сутнасьці, значнай”.
На пытаньне, ці сочыць старшыня ЦВК Беларусі за выбарамі ва Ўкраіне і ці магчымая на іх перамога Юліі Цімашэнкі, Лідзія Ярмошына адказала так:
“Спадарыня Юлія Цімашэнка не зьяўляецца маім ідэалам. Больш за тое, я лічу, што жанчыны-палітыкі, бізнэс-лэдзі мусяць апранацца ў іншым стылі. Таму прыклад Юліі Цімашэнкі, нават калі яна пераможа на выбарах і стане прэзыдэнтам Украіны, мяне не падштурхне да гэтага. Я думаю, што падчас чарговых прэзыдэнцкіх выбараў буду займацца тым жа, чым займаюся і зараз”.
Пасьля сур’ёзнага адказу Лідзія Ярмошына пажартавала, што не пасьпее да прэзыдэнцкіх выбараў адгадаваць такую ж касу, як у Юліі Цімашэнкі.
Апускаць бюлетэні будуць у скрыні, якія засталіся ад мінулых выбараў. Але закон не забараняе і зрабіць новыя. У тым ліку і празрыстыя, пра што сёньня публічна заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Зацьвердзілі сёньня і даты датэрміновага галасаваньня — з 20 да 24 красавіка. Асноўнае галасаваньне — 25 красавіка.
А ад 19 студзеня, пра што ўжо паведамляла “Свабода”, пачаўся першы этап выбарчай кампаніі — вылучэньне кандыдатаў у склад тэрытарыяльных камісіяў і іх фармаваньне.
Спэцыяліст у галіне выбараў Сяргей Альфер адзначае: менавіта на гэтым этапе найбольш адчуваюцца зьмены ў Выбарчы кодэкс, прынятыя напрыканцы 2009 году:
“Калі будуць уключаць прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных партыяў і дэмакратычных грамадзкіх арганізацыяў у выбарчыя камісіі. Тут нічога прынцыпова не зьмянілася, акрамя аднаго — цяпер ня менш за адну траціну камісіі павінны складаць прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў”.
Новая норма, на думку спадара Альфера, дазволіць грамадзкасьці мець хоць нейкі кантроль над тым, што адбываецца падчас выбараў. Бо раней дэмакратычных вылучэнцаў проста не ўключалі ў камісіі. Цяпер іх прадстаўніцтва будзе пашырана, кажа Сяргей Альфер:
“Фармулёўка “Ня менш як адна траціна”, дарэчы, не мае на ўвазе, што партыйных і грамадзкіх прадстаўнікоў не павінна быць і больш. Гэта падразумявае толькі, што менш за адну траціну ня можа быць. З другога боку, калі ў склад нейкай камісіі вылучаны адзін-два прадстаўнікі грамадзкасьці, яны павінны быць туды ўключаныя”.
Самым галоўным зьяўляецца захаваньне палітычнай стабільнасьці. А за гэта ніякая цана не зьяўляецца, па сутнасьці, значнай