14 студзеня споўнілася 90 гадоў Міколу Аўрамчыку, найстарэйшаму беларускаму паэту, празаіку, перакладчыку, якога на літаратурны шлях блаславіў сам Якуб Колас.
Мікола Аўрамчык нарадзіўся ў 1920 годзе ў вёсцы Цялуша Бабруйскага раёну. У 1938 годзе паступіў на філялягічны факультэт Менскага пэдінстытута. Падчас II сусьветнай вайны ўдзельнічаў у баёх на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтох. У чэрвені 1942-га быў узяты ў палон і вывезены ў Рур на каменнавугальныя шахты.
Пасьля вайны працаваў на аднаўленьні Данбасу. Вярнуўся ў Беларусь, працаваў у «Чырвонай змене», «Літаратуры і мастацтве», у часопісах «Полымя» і «Маладосць». Аўтар дзясятка зборнікаў паэзіі, раману «У падзямельлі». Перакладаў на беларускую мову Байрана, Адама Міцкевіча, Івана Франка, Лесю Ўкраінку, Сяргея Міхалкова. Менавіта Міколу Аўрамчыку прыпісваюць суаўтарства (разам зь Нілам Гілевічам) знакамітай паэмы «Сказ пра Лысую гару». Апошнім часам жыве ў асноўным у вёсцы Ступяні на Бабруйшчыне, друкуецца ў часопісе «Дзеяслоў». У свае 90 гадоў Мікола Аўрамчык працягвае пісаць. У яго яшчэ шмат творчых плянаў. Вось што ён распавёў Радыё Свабода:
«Цяпер дома сяджу, першы раз у жыцьці тры месяцы сяжду дома, у сваёй кватэры. Праўда, хораша праветрываю яе. І ні разу ня браў інгалятар, вось такое адкрыцьцё мэдыцынскае...
А цяпер галоўным чынам я вяртаюся да старых сваіх рэчаў. Вельмі люблю перапраўляць. Асабліва паэзію. Я гэтым больш за ўсё цяпер заняты. Ну, і час ад часу дапісваю кнігу, урыўкі зь якой гучалі на „Свабодзе“ — гэта „Бывальшчына“ — пра ўсё, што са мной адбылося ў жыцьці, што я бачыў, што мне расказвалі, зь дзяцінства і да сёньняшняга дня. А калі шчыра прызнацца, то я не напісаў тры кнігі. Дзьве аповесьці: адну — пра Данбас, другую — пра наш запасны полк артылерыйскі, у якім была тысяча чалавек, студэнтаў з вышэйшай адукацыяй на чале з дырэктарам школы, выкладчыкам гісторыі, якімі камандуюць непісьменныя людзі. І раман пра Захад. Палон, Нямеччына і вёска. Гэтага не было ні ў рускай літаратуры, ні ў Тухачэўскага, які тры разы ўцякаў з палону — ні ў каго няма пра гэта».
Журналісты і слухачы Радыё Свабода шчыра віншуюць Міколу Аўрамчыка зь юбілеем. Шчыра зычым здароўя, натхненьня, каб зьдзейсьніць усё задуманае.
Пасьля вайны працаваў на аднаўленьні Данбасу. Вярнуўся ў Беларусь, працаваў у «Чырвонай змене», «Літаратуры і мастацтве», у часопісах «Полымя» і «Маладосць». Аўтар дзясятка зборнікаў паэзіі, раману «У падзямельлі». Перакладаў на беларускую мову Байрана, Адама Міцкевіча, Івана Франка, Лесю Ўкраінку, Сяргея Міхалкова. Менавіта Міколу Аўрамчыку прыпісваюць суаўтарства (разам зь Нілам Гілевічам) знакамітай паэмы «Сказ пра Лысую гару». Апошнім часам жыве ў асноўным у вёсцы Ступяні на Бабруйшчыне, друкуецца ў часопісе «Дзеяслоў». У свае 90 гадоў Мікола Аўрамчык працягвае пісаць. У яго яшчэ шмат творчых плянаў. Вось што ён распавёў Радыё Свабода:
Цяпер галоўным чынам я вяртаюся да старых сваіх рэчаў. Вельмі люблю перапраўляць. Асабліва паэзію.