Каго больш любяць пэнсіянэры — Лукашэнку ці Юшчанку?

З увагі на блізкія прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне, на якіх, паводле ўсіх апытаньняў, украінцы зьбіраюцца памяняць прэзыдэнта, мы пастанавілі параўнаць сярэднія месячныя пэнсіі і зарплаты ва Ўкраіне і Беларусі, каб знайсьці і тут адказ на пытаньне, чаму ўкраінцы хочуць памяняць свайго прэзыдэнта, а беларусы свайго — ня вельмі.


У Беларусі 2,5 мільёна пэнсіянэраў, што складае каля 26 працэнтаў усяго насельніцьва краіны. Сярэдняя пэнсія ў Беларусі дасягае 400 тыс. беларускіх рублёў, што раўназначнае 140 далярам.

Сярэдні месячны заробак у Беларусі дасягае 1 мільёна беларускіх публёў, што раўназначнае 350 далярам.

Ва Ўкраіне 13,8 мільёна пэнсіянэраў, што складае каля 30 працэнтаў усяго насельніцьва краіны. Сярэдняя пэнсія ва Ўкраіне дасягае 900 грыўняў, што разназначнае 110 далярам.

Сярэдні месячны заробак ва Ўкраіне дасягае 2000 грыўняў, што раўназначнае 250 далярам.