Сьвет сёньня, 13-14 студзеня 2010

Жыхар Гаіці праяжджае на ровары міма разбуранай землятрусам царквы ў сталіцы краіны, Порт-о-Прэнс. Ва ўсім сьвеце ладзяць дапамогу ахвярам гэтага землятрусу, ад якога загінулі тысячы чалавек.

Мясцовыя жыхары каля разбураных дамоў у сталіцы Гаіці, Порт-о-Прэнс. Ва ўсім сьвеце ладзяць дапамогу ахвярам гэтага землятрусу, ад якога загінулі тысячы чалавек.

Вэнэсуэльцы грузяць мэдычнае абсталяваньне на самалёт, які накіроўваецца у сталіцу Гаіці, Порт-о-Прэнс. Ва ўсім сьвеце ладзяць дапамогу ахвярам тамтэйшага землятрусу, ад якога загінулі тысячы чалавек.

Мэксыканскія вайскоўцы з сабакамі-шукальнікамі грузяцца на самалёт, які накіроўваецца у сталіцу Гаіці, Порт-о-Прэнс. Ва ўсім сьвеце ладзяць дапамогу ахвярам тамтэйшага землятрусу, ад якога загінулі тысячы чалавек.

Індуісты на беразе ракі Ганг у сьвятым горадзе Харыдвар, дзе адбываецца адзін з найбольшых у сьвеце рэлігіёных фэстаў.

Індуісты падчас рытуалу на рацэ Ганг у сьвятым горадзе Харыдвар, дзе адбываецца адзін з найбольшых у сьвеце рэлігіёных фэстаў.

Індуіст падчас рытуалу на рацэ Ганг у сьвятым горадзе Харыдвар, дзе адбываецца адзін з найбольшых у сьвеце рэлігіёных фэстаў.

Прэм'ер-міністарка і кандыдатка ў прэзыдэнты Ўкраіны Юлія Цімашэнка сустрачаецца зь вернікамі ў праваслаўным храме ў Кіеве.

Паўднёвакарэйскія салдаты, якія маюць далучыцца да кантынгенту міратворцаў ААН у Лібане, падчас вучэньняў каля Сэўлу.

Намесьнік канцлера і міністар замежных спраў Нямеччыны Гвіда Вэстэрвэле падчас візыту ў Токіё.

Людзі з паходнямі падчас рытуальнага танцу вакол вогнішча на традыцыйным фэстывалі Кукеры ў баўгарскай вёсцы Габраўдол.

Тысячы іранцаў сабраліся на пахаваньніе прафэсара фізыкі Масуда Алі Мухамадзі, які загінуў 12 студзеня ад выбуху бомбы каля свайго дому ў Тэгеране.