Праваабарончая арганізацыя “Freedom House” апублікавала штогадовы агляд стану палітычных і грамадзянскіх свабодаў у сьвеце — "Freedom in the World 2010". Беларусь зноў названая ў ліку несвабодных краінаў.
Дакумэнт аналізуе стан свабоды ў 194-х краінах і 12-ці гэтак званых "тэрыторыях", у якіх няма міжнародна прызнанага статусу незалежнай краіны (напрыклад, Абхазія ці Прыднястроўе).
Паводле “Freedom House”, у 2009 годзе 89 краінаў — столькі, колькі і ў 2008-м — можна было аднесьці да катэгорыі свабодных (у іх пражывае 46% насельніцтва сьвету). У катэгорыю "часткова свабодных" трапіла 58 краінаў (20 адсоткаў сусьветнага насельніцтва). Да несвабодных залічана 47 краінаў (у іх жыве 2,3 мільярда людзей, гэта 34% жыхароў сьвету).
Паводле агляду, ужо чацьвёрты год запар лік краінаў, дзе сытуацыя з палітычнымі правамі і грамадзянскімі свабодамі пагоршылася, перавышае лік тых, дзе яна палепшылася. Летась гэтая сытуацыя пагоршылася, між іншым, у Іране, Расеі, Вэнэсуэле, Кыргызстане.
Беларусь, як і ў леташнім аглядзе “Freedom House”, атрымала найгоршую ацэнку ў катэгорыі "палітычныя правы" — 7 балаў, а ў катэгорыі "грамадзянскія свабоды" — 6 балаў.
Усе краіны былога СССР, акрамя трох балтыйскіх рэспублік, Украіны і Малдовы (часткова свабодная), залічаныя Freedom House да несвабодных краінаў.